- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Куракіна Алена Віктараўна

Пасада: Рэктар, дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1999)
Вучонае званне: Дацэнт (2006)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1993), там жа аспірантура (1996) пад кіраўніцтвам М.В. Шыманскага
Выкладаемыя дысцыпліны: “Тэорыя музыкі”, “Асновы музычнай акустыкі”, ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва курсавымі, дыпломнымі работамі, падрыхтоўку магістарскіх і кандыдацкіх дысертацыйных даследаванняў


 

Нарадзілася 30 верасня 1968 у г.Чарняхоўске, Калінінградская вобл., Расія.

З 1997 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры тэорыі музыкі, з 2003 на пасадзе дацэнта. У 2007-2014 гадах кіравала факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2014 па 2022 гг. выконвала абавязкі першага прарэктара. З 2022 г. – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў ‑ гісторыя і метадалогія музычнай навукі, ладагарманічная арганізацыя музыкі, пытанні гісторыі і тэорыі музычнай акустыкі, праблемы сучаснага музычнай адукацыі.

Выступала навуковым кіраўніком распрацоўкі і выканання навуковых заданняў у рамках Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: «Пути развития русской музыкально-теоретической науки первой трети XX века: Ладовые учения Б. Яворского и Н. Гарбузова». Навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт М.В. Шыманскі; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, 1999).

Публікацыі: