- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Дулава Кацярына Мікалаеўна

Пасада: Прафесар кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Доктар мастацтвазнаўства (2001)
Вучонае званне: Прафесар (2007)
Адукацыя: Ленінградская дзяржаўная кансерваторыя ім. М.А. Рымскага-Корсакава (1985), там жа аспірантура (1989) пад кіраўніцтвам К.А. Руч’еўскай
Выкладаемыя дысцыпліны: Аналіз музычных твораў, Методыка выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін, Тэарэтычныя праблемы беларускай музыкі ХХ стагоддзя, Тэорыя і гісторыя музыкі


Нарадзілася 20 чэрвеня 1962 г. у Мінску (Беларусь).

З 1989 выкладае на кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.У. Луначарскага. З 2002 па 2016 г. кіравала кафедрай тэорыі музыкі на пасадзе загадчыка. З 2005 па 2010 год выконвала абавязкі прарэктара па навуковай рабоце. З 2010 па 2021 – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З’яўляецца прызнаным навуковым лідэрам беларускага музыказнаўства, узначальвае навуковую школу ў сферы тэорыі музыкі. Падчас кіраўніцтва навукова-даследчай і навукова-метадычнай работай кафедры тэорыі музыкі, брала ўдзел у распрацоўцы адукацыйных стандартаў; навуковыя матэрыялы ўключаны ў склад абавязковых патрабаванняў для здачы кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльнасці 17.00.02 Музычнае мастацтва, а таксама шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ўстаноў вышэйшай адукацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

З 2000 года з’яўляецца членам Савета па абароне доктарскіх (кандыдатскіх) дысертацый па спецыяльнасці 17.00.02 “Музычнае мастацтва”, з 2006 ‑ член Каардынацыйнага Савета па навуковай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама член экспертнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі. Беларусь па набыцці твораў беларускіх кампазітараў. З 2009 года кіруе рэгіянальным аддзяленнем Міжнароднага музыказнаўчага таварыства (IMS).

З’яўляецца галоўным рэдактарам навуковых прац Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і навукова-тэарэтычнага часопіса “Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”, а таксама членам кансультатыўнага савета навуковага часопіса Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.А. Рымскага-Корсакава “Opera Musicologica” і членам рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П. І. Чайкоўскага «Украінскае музыказнаўства». З 2011 года ‑ Старшыня Экспертнай рады Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па мастацтвазнаўстве і культуралогіі. З 2014 года выконвае абавязкі старшыні Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З’яўляецца членам падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, а таксама членам Прэзідыума савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у Савет рэктараў кансерваторый краін-удзельніц СНД.

У 2016 годзе абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад горада Мінска. Уваходзіць у склад шматлікіх грамадскіх і прафесійных аб’яднанняў, у тым ліку з’яўляецца членам Грамадскай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, членам падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, членам экспертнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па пацвярджэнні статусу творчага работніка і інш. У 2017 годзе прымала ўдзел у якасці дэлегата ў II З’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь (Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Палац Рэспублікі).

Падчас выканання абавязкаў рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, забяспечыла вялікі рост і ўмацаванне адукацыйнага, творчага і навуковага патэнцыялу акадэміі музыкі. Значна ўмацаваны і пашыраны сувязі акадэміі з буйнейшымі замежнымі партнёрамі, забяспечана членства і ўдзел акадэміі ў рабоце такіх міжнародных арганізацый як Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, музычных акадэмій і вышэйшых школ музыкі (AEC), Сусветная асацыяцыя цымбалістаў (CWA), Еўрапейская асацыяцыя педагогаў фартэпіяна (EPTA), Міжнароднае музыказнаўчае таварыства (IMS), Арганізацыя па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы мастацтва (NICA) і інш.

З 2016 года прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у складзе Грамадскай рады па супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне музыкі і адукацыі ў сферы культуры і мастацтва.

Вядзе шырокую работу па папулярызацыі і прапагандзе дасягненняў прафесійнага беларускага музычнага мастацтва, рэгулярна выступае на радыё- і ў тэлевізійных перадачах, прысвечаных праблемам развіцця нацыянальнай музычнай культуры, выхавання творчай моладзі.

К.М. Дулава ўзнагароджана Граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), юбілейным медалём у гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2011), Ганаровай граматай Міністэрства культуры (2012), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2017), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2017), Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2018), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020). У 2013 прысуджана званне «Ганаровы прафесар Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П.І. Чайкоўскага».

Неаднаразова ёй абвяшчалася Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2014, 2015, 2016, 2018), Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2017, 2020), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012).

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – Музычнае мастацтва: «Балет «Спящая красавица» П. И. Чайковского в контексте авторского стиля». Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар К.А. Руч’еўская; Ленінградская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава (Ленінград, 1989).

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – Музычнае мастацтва: «Балетный жанр как музыкальный феномен (русская традиция конца XVIII – начала XX века)». Навуковы кансультант: доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.М. Халопава; Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П.І. Чайкоўскага (Масква, 2000).

Публікацыі:

Манаграфіі: