17–20 лістапада 2026 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пройдзе “Міжнародная асамблея духавога мастацтва-2026”.
“Міжнародная асамблея духавога мастацтва-2026” – навукова-адукацыйна-творчы праект, накіраваны на:
- удасканаленне гульні ў ансамблі ці аркестры;
- вывучэнне сучасных прыёмаў калектыўнага музіцыравання;
- засваенне перадавога выканальніцкага вопыту айчынных і замежных выканаўцаў на духавых інструментах.
Міжнародная асамблея з’яўляецца працягам кафедральных творчых праектаў: “Міжнародная акадэмія аркестравага мастацтва” (2018), “Парад духавога камернага мастацтва” (2019, 2020), “Фестываль духавога камернага мастацтва” (2022–2025).
Арганізатарамі “Міжнароднай асамблеі духавога мастацтва” выступаюць рэктарат, аркестравы факультэт, кафедра духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У Міжнароднай асамблеі духавога мастацтва прымуць удзел:
- Ансамбль гістарычных інструментаў “Маскавіты” Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імяП.І.Чайкоўскага (Расійская Федэрацыя);
- Квартэт флейтыстаў Белгарадскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры (Расійская Федэрацыя);
- Духавы аркестр Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў, Мінскага раёна (Рэспубліка Беларусь);
- Духавы аркестр Парэцкай дзіцячай школы мастацтваў Гродзенскага раёна, Гродзенскай вобласці (Рэспубліка Беларусь);
- Духавы аркестр Брэсцкага музычнага каледжа імяР.Р.Шырмы (Рэспубліка Беларусь);
- Духавы аркестр Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імяМ.І.Глінкі (Рэспубліка Беларусь).
Калектывы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:
- Студэнцкі духавы аркестр;
- Ансамбль флейтыстаў «Німфы»;
- Ансамбль кларнетыстаў;
- Квінтэт духавых інструментаў;
- Ансамбль ударных інструментаў;
- Ансамбль саксафаністаў.
У якасці гасцей у асамблеі прымуць удзел:
Пераможца прэстыжных міжнародных конкурсаў, саліст Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Францыі Андрэй Кавалінскі (труба);
Дацэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага Філіп Нодэль (габой);
Саліст Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І. Чайкоўскага, выкладчык музычнага вучылішча пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага Яраслаў Кастрыкін (фагот);
Прэзідэнт Фонду падтрымкі выканальніцтва на медных духавых інструментах імя Аляксандра III (Масква), старшы выкладчык Інстытута ваенных дырыжораў, артыст фірмы “Buffet Cranpon” Алег Абрамаў (эўфаніўм).
У рамках асамблеі пройдуць майстар-класы А. Кавалінскага (труба), Ф. Нодэля; (габой), А. Абрамава (эўфаніўм), Я. Кастрыкіна (фагот).
Аўтар і кіраўнік праекта – загадчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі, прафесар У.П. Скараходаў.

