Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» інфармуе аб правядзенні I адкрытага кафедральнага конкурсу дырыжораў у перыяд з 9 па 11 снежня 2026 года.
Конкурс праводзіцца кафедрай аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі акадэміі.
Асноўная мэта – захаванне і развіццё традыцый айчыннай школы дырыжыравання, выяўленне і падтрымка таленавітых і перспектыўных маладых дырыжораў, садзеяньне ў рэалізацыі творчых ініцыятыў і творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Для ўдзелу ў конкурсе ўсім зацікаўленым неабходна да 1 лістапада 2026 года падаць на адрас электроннай пошты ork@bgam.by наступныя дакументы:
- заяўка (згодна з дадаткам 1) у двух фарматах: адсканаваным выглядзе (фармат .jpeg/. jpf/.png/.pdf) з пячаткай і подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі; у фармаце .docx.
У тэме ліста неабходна ўказаць «I адкрыты кафедральны конкурс дырыжораў. Намінацыя. Узроставая катэгорыя».
- фотаздымак канкурсанта (партрэтнага тыпу, у фармаце.jpeg.jpf/.png), а таксама партытуры выканваемых твораў у фармаце .pdf.
- відэазапіс у выглядзе асобнай спасылкі на адно з хмарных сховішчаў у рэжыме «доступ па спасылцы» (адборачны тур) і змяшчаць у назве прозвішча і імя ўдзельніка конкурсу, назва намінацыі і ўзроставую катэгорыю;
Удзельнікам, якія прайшлі адбор, будуць высланы на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы ўстаноўленай формы, запрашэнне на ўдзел у конкурсе, не пазней за 20 лістапада 2026 года.
Інфармацыя пра час і месца рэгістрацыі, а таксама рэгламент правядзення конкурсу будуць высланы на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы ўстаноўленай формы кожнаму ўдзельніку, якія прайшлі адбор, не пазней за 01 снежня 2026 года.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на аркестравы факультэт Акадэміі па тэлефонах: 8017 363 19 49, 8017 3791948.