- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Аркестр баянаў і акардэонаў

Аркестр баянаў і акардэонаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – гэта калектыў, які ў поўнай меры можна назваць аркестрам салістаў, бо ён аб’ядноўвае студэнтаў, большасць з якіх з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі шматлікіх міжнародных конкурсаў.

Гісторыя аркестра баянаў і акардэонаў ў акадэміі музыкі пачынаецца ў канцы 1960-х гг. Творчае станаўленне калектыву звязана з імем вопытнага музыканта, дацэнта Эдуарда Міхайлавіча Лембовіча. Па яго ініцыятыве быў арганізаваны аркестр, ён стварыў неабходны першапачатковы рэпертуар, заклаў трывалы падмурак для далейшага развіцця. Удасканаленне аркестравага баяннага выканальніцтва працягнуў прафесар, доктар мастацтвазнаўства Валянцін Аляксеевіч Чабан, які значна пашырыў тэмбравую палітру і жанрава-стылістычны дыяпазон рэпертуару аркестра. У розныя гады калектывам кіравалі народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Антонавіч Казінец, старшы выкладчык Роберт Міхайлавіч Назаранка, выкладчыкі Таццяна Дзмітрыеўна Чэхаўская, Сяргей Сяргеевіч Авадок, Людміла Паўлаўна Гінько.

У 2002-2014 гг. аркестр «Art-Harmonicum» узначальваў дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання Уладзімір Міхайлавіч Чэрнікаў. З 2014 г. па 2019 г. аркестрам кіраваў выкладчык Віталь Аляксандравіч Грышчанка.

З 2019 г. і па сённяшні дзень мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра з’яўляецца дацэнт кафедры баяна і акардэона, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Віктараўна Каленчыц.

Мастацкая місія аркестра заключаецца ў сапраўды новым, не шаблонным поглядзе на тэхнічныя і выразныя магчымасці інструментаў, аб’яднаных у адзінае цэлае. У рэпертуары аркестра прысутнічаюць сачыненні беларускiх і замежных кампазітараў, перакладанні класічнай і сучаснай музыкі, а таксама шырокі рэпертуарны пералік арыгінальнай баяннай літаратуры.

У 2021 г. пад кіраўніцтвам І.В. Каленчыц аркестр баянаў і акардэонаў двойчы стаў уладальнікам 2-х першых прэмій на Міжнародных конкурсах у  анлайн-фармаце: «Concord of sounds 2021» (Латвія, г. Яўнмарупе); V Міжнародны конкурс баяністаў і акардэаністаў «Accopremium-2021» (Гомель, г. Рэчыца). У 2021 г. праведзены відэазапіс калектыву.

Творчыя праекты калектыву 2022-2023 г.: