- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Багатыроў Анатоль Васільевіч (1913-2003)

(13.08.1913, Віцебск, Беларусь – 2003, Мінск) – кампазітар, ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2002).

Заслужаны артыст БССР (1940), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944), народны артыст БССР (1968), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1941) і БССР (1969), прафесар (1960, Беларусь). Член Беларускага саюза кампазітараў (1933), Старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў (1938-49). Ганаровы член Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1995).

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1937) па класе кампазіцыі прафесара В.А. Залатарова. У 1948-67 – выкладчык кафедры кампазіцыі, гісторыі і тэорыі музыкі, з 1967 – кампазіцыі, дзе вёў клас кампазіцыі, інструментоўку, чытанне партытур.Дырэктар/Рэктар БДК (1948-62). Загадчык кафедры кампазіцыі (1967-97).Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1944), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1955), Дружбы народаў (1986), «Знак Пашаны» (1961), «Францыска Скарыны» (1998), медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР.Сярод выхаванцаў – народныя артысты СССР і БССР Я. Глебаў, І. Лучанок, народныя артысты Беларусі Г. Вагнер, А. Мдзівані, Ю. Семяняка, Дз. Смольскі, С. Картэс, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі Р. Сурус, В. Войцік.Публікацыі: артыкулы ў БелСЭ, часопісе «Мастацтва», газетах «Літаратура і мастацтва», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Вечерний Минск».

Асноўныя творы:

Літаратура:

Войтик В. Он учился у племянницы Шумана, а у него – Лученок. Рассказываем о композиторе Богатырёве // СТВ, 13.08.2018 (видео)