- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by

-

Нотно-научная библиотека представляет тематическую выставку “Чароўныя гукі беларускай паэзіі ў песнях”

Нотно-научная библиотека представляет тематическую выставку “Чароўныя гукі беларускай паэзіі ў песнях”, приуроченную к Международному дню музыки, который отмечается во всем мире 1 октября.

Экспозиция размещается в каб. 140 учебного корпуса № 1 (ул. Интернациональная, 30) с 15 сентября по 19 октября 2021 г.

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу “Чароўныя гукі беларускай паэзіі ў песнях”, прымеркаваную да Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка.

Музыка акружае чалавека са старажытных часоў, яна выклікае розныя пачуцці і эмоцыі, падтрымлівае, дапамагае ў цяжкіх сітуацыях, супакойвае або, наадварот, напаўняе энергіяй, цешыць наш слых і лечыць душу.

Сіла музыкі, аб’яднаная з паэтычным словам, аказвае велізарны ўплыў на любога чалавека. Беларуская паэзія – невычэрпная крыніца для стваральнікаў музыкі. Наша мова рытмічная, меладычная, вершы так і просяцца быць пакладзенымі на музыку. Натхнёныя радкамі беларускай паэзіі айчынныя кампазітары стваралі рамансы, песні, хоры.

У фондзе Нотна-навуковай бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі захоўваюцца не толькі надрукаваныя творы беларускіх кампазітараў на вершы айчынных паэтаў розных пакаленняў, але і рукапісы твораў. Аўтарскія рукапісы – сапраўдная спадчына беларускай музычнай культуры. Яны дазваляюць убачыць таямніцы творчасці кампазітара, асаблівасці афармлення і індывідуальны почырк аўтара, адчуць атмасферу, у якой ствараўся той ці іншы твор. Таму з нагоды Міжнароднага дня музыкі карыстальнікі Нотна-навуковай бібліятэкі маюць магчымасць дакрануцца да непаўторнай гармоніі музыкі і паэтычнага слова.

На выставе прадстаўлены рукапісы песен Л. Абеліовіча, І. Алоўнікава, А. Багатырова, Г. Вагнера, В. Войціка, Э. Зарыцкага, І. Лучанка, Ю. Семянякі, Дзм. Смольскага, Ул. Солтана, М. Чуркіна і іншых на словы М. Багдановіча, П. Глебкі, Я. Коласа, Я. Купалы, А. Русака, М. Танка, зборнікі вершаў, кнігі і фотадакументы.