- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by

-

Конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу!

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу: дацэнта, прафесара (да 5-ці гадоў) з далейшым заключэннем кантракту ў выпадку выбрання на тэрмін, вызначаны Наймальнікам, па наступным пасадам:

п/п

Структурнае падраздзяленне Пасада
1. кафедра опернай падрыхтоўкі

і харэаграфі

– дацэнт (1,0 шт. адз.)
2. кафедра тэорыі музыкі – прафесар (1,0 шт. адз.)

Час падачы заяў у конкурсную камісію – да 20 мая 2024 г.

Час правядзення конкурсу – 20 чэрвеня 2024 г.

Месца правядзення конкурсу – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, г.Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 30.

Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе:

асобам, якія працуюць ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:

іншым асобам:

Кваліфікацыйныя патрабаванні для абрання на пасады:

дацэнт: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне дацэнта, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

прафесар: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 7 гадоў.