• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выставка «У хоры жыцця і пачуццяў» к 80-летию со дня рождения М.П.Дриневского (1941-2020)

Выставка «У хоры жыцця і пачуццяў» к 80-летию со дня рождения М.П.Дриневского (1941-2020)

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу "У хоры жыцця і пачуццяў", прымеркаваную да 80-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага (1941-2020).

Дрынеўскі М. П. - харавы дырыжор, фалькларыст, педагог, грамадскі дзеяч, старшыня грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, аўтар і арганізатар канцэртных праграм і творчых праектаў.

Нарадзіўся 14 лютага 1941 г. у в. Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці. Дзіцячыя ўражанні ад спеваў жыхароў вёскі, пеўчыя традыцыі Палесся, музыкальныя вечары ў доме бацькоў – усё гэта вызначыла выбар прафессіі М. Дрынеўскага.

Талент будучага дырыжора праявіўся з ранніх гадоў: у дванаццаць ён пачаў кіраваць школьным хорам, пазней іншымі Тонежскімі харавымі калектывамі. Пасля школы паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча на аддзяленне харавога дырыжыравання. У гады навучання працаваў і з хорам Гомельскага Палаца піянераў, і з самадзейным хорам в. Прыбыткі. У 1963 г. Міхаіл Дрынеўскі паступае ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў клас харавога дырыжавання дацэнта Г. Зелянковай, прадоўжыў навучанне ў асістэнтуры-стажыроўцы (клас прафесара В. Роўды). У 1973 г. мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага народнага хору БССР Г. Цітовіч запрасіў М. Дрынеўскага хормайстарам у калектыў, а праз два гады прапанаваў яго кандыдатуру на пасаду мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора. Адначасова пачалась педагагічная кар’ера М. Дрынеўскага, ён выкладаў у Мінскім музычным вычылішчы, потым - ў кансерваторыі, у 1981 г. атрымаў званне дацэнта, з 1989 г. – прафесара.

М. Дрынеўскі кіраваў Дзяржаўным народным хорам БССР на пряцягу 45 гадоў, за гэты час хор атрымаў званне “Акадэмічны”, “Нацыянальны”, у 1987 г. хору прысвоена імя Г. І. Цітовіча, пазней хор атрымаў статус дзяржаўнай установы культуры.

М. П. Дрынеўскі неаднаразова быў адзначаны ўзнагародамі і ганаровымі званнямі, сярод іх: “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР” (1978 г.), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982 г.), “Народны артыст БССР” (1987 г.), медаль Францыска Скарыны (1990 г.), ордэн Францыска Скарыны (2002 г.) і іншыя.

На выставе прадстаўлены ноты аўтарскіх апрацовак беларускіх народных песен М. Дрынеўскага, у тым ліку рукапісы; артыкулы з энцыклапедычных выданняў, навуковых зборнікаў, часопісаў і газет, якія змяшчаюць матэрыялы пра жыццё і творчасць М. Дрынеўскага, інтэрв’ю з дырыжорам. Выставу дапаўняюць матэрыялы па гісторыі харавога выканальніцтва Беларусі і дзейнасці Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча, аўдыядакументы і выявы.

Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага карпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 10 лютага па 15 сакавіка 2021 г.

Фотогалерея

все фотографии