• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава «Музычная навука ў фокусе часу» да Дня беларускай навукі

Выстава «Музычная навука ў фокусе часу» да Дня беларускай навукі

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу «Музычная навука ў фокусе часу»: прымеркаваную да Дня беларускай навукі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — адзін з буйнешых навуковых цэнтраў у галіне гістарычнага і тэарэтычнага музыказнаўства, які займаецца навуковымі даследваннямі ў сферы музычнай педагогікі, тэорыі і гісторыі выканальніцкага мастацтва, гісторыі беларускай і сусветнай музыкі, этнамузыкалогіі і філасофіі музыкі.

Беларускае акадэмічнае музыказнаўства адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі развіцця сучаснай навукі, спалучае розныя падыходы да даследавання музычнай культуры. Навуковую дзейнасць акадэміі забяспечваюць навукова-даследчы аддзел, аспірантура, дактарантура, Савет па абароне дысертацый, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, Студэнцкае навукова-творчае таварыства, Нотна-навуковая бібліятэка.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі з'яўляецца арганізатарам навуковых і метадычных канферэнцый, займаецца выпускам манаграфій, зборнікаў навуковых прац, метадычных дапаможнікаў і хрэстаматый, а таксама нотных выданняў твораў беларускіх кампазітараў.

Увесь спектр навуковай дзейнасці і вынікі навуковых праектаў, рэалізаваных у апошнія гады ў акадэміі, прадстаўлены на выставе: апошнія выпускі навукова-тэарэтычнага часопіса «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», навуковага выдання «Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», кандыдатскія, магістарскія дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, хрэстаматыі, нотныя і аўдыявізуальныя дакументы.

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 25 студзеня па 02 лютага 2021 года.

Фотагалерэя

все фотографии