- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by

-

Программа Международной научной конференции 26-29.11.2019

Праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi 26-29 лістапада 2019 «МУЗЫЧНЫ ТЭАТР У ПРАСТОРЫ МАСТАЦКАЙ КУЛЬТУРЫ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ (да 200-годдзя з дня нараджэння С. Манюшкі і 90-годдзя з дня нараджэння Я. А. Глебава)».

26.11.2019
Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя
10.00-15.00, аўд. 104 – пасяджэнні секцый
19.00, Вялікая зала – Вечар фартэпіяннай музыкі ў выкананні студэнтаў кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

27.11.2019
12.00-14.30, аўд. 410. Адкрыццё канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне

15.00-16.00, аўд. 104
«Механіка і паэтыка оперных скандалаў»
Лекцыя-прэзентацыя галоўнага рэдактара часопіса «Музычная акадэмія», кандыдата мастацтвазнаўства Яраслава Цімафеева (Масква, Расійская Федэрацыя)

19.00, Вялікая зала
«ШЧЫРЫМ СЭРЦАМ АДАРАЮ!»
Канцэрт вакальнай музыкі да 200-годдзя з дня нараджэння С. Манюшкі з удзелам лаўрэатаў нацыянальных польскіх і міжнародных конкурсаў (Рэспубліка Польшча)
19.00, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (пл. Парыжскай Камуны, 1)
Я. Глебаў. «МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ». Балет у 2 дзеях
Уваход па запрашальных білетах

28.11.2019
10.00-14.00, аўд. 101
Секцыя 1. «Беларускі музычны тэатр у кантэксце праблем еўрапейскага і сусветнага музычнага мастацтва»

14.00-15.30, аўд. 425
«Педагагічная работа рэжысёра са спеваком-акцёрам над опернай музыкай П. І. Чайкоўскага (на прыкладзе сцэны пісьма Таццяны з оперы “Яўген Анегін”)»
Майстар-клас заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдата філасофскіх навук, доктара педагагічных навук, прафесара Маргарыты Ізворска-Елізар’евай (Мінск, Рэспубліка Беларусь)

19.00, Вялікая зала
«НАТХНЕННЕ РОДНАЙ ЗЯМЛІ»
Канцэрт беларускай тэатральнай музыкі

29.11.2019
10.00-13.00, аўд. 101
Секцыя 2. «Музычны тэатр: традыцыі і праблемы інтэрпрэтацыі»

10.00-11.00, аўд. 104
Творчая сустрэча з дацэнтам кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітарам Алегам Хадоскам (Мінск, Рэспубліка Беларусь)

12.00-13.30, аўд. 104
«Оперы латышскіх кампазітараў пачатку XXI стагоддзя»
Лекцыя загадчыка кафедры музыказнаўства Латвійскай акадэміі музыкі імя Язэпа Вітала, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Яніса Кудзіньша (Рыга, Латвійская Рэспубліка)

14.00-15.00, аўд. 104
Круглы стол. Падвядзенне вынікаў канферэнцыі

19.00, Вялікая зала
«МУЗЫКІ ЦУДОЎНЫЯ ІМГНЕННІ»
Канцэрт вакальнай і інструментальнай музыкі