• Перейти на главную
  • Карта сайта

«Музыкі цудоўныя імгненні» – канцэрт вакальнай і інструментальнай музыкі 29.11.2019

«Музыкі цудоўныя імгненні» – канцэрт вакальнай і інструментальнай музыкі 29.11.2019

У межах Пятых Беларускiх Калядных чытанняў 29 лістапада 2019 года ў 19.00 у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміi музыкі пройдзе канцэрт вакальнай і інструментальнай музыкі «Музыкі цудоўныя імгненні».

Выканаўцы:
  • Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – дацэнт І.М.Бадзяка. Дырыжор – Ганна Арлукевіч. Канцэртмайстар – Вікторыя Слайкоўская.

Лаўрэаты міжнародных конкурсаў, уладальнікі Гранд-прэмій і лаўрэаты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі:
  • Яўгенія КРОХІНА і Настасся ХРАПІЦКАЯ (сапрана);
  • Паліна ЧАРНЕЎСКАЯ (скрыпка);
  • Наталля КАРОЦІНА (фартэпіяна);
  • Дзмітрый КАЛАЦІЛА (цымбалы).

Лаўрэаты міжнародных конкурсаў:
  • Вольга МАКАРАВА (фартэпіяна), клас Народнага артыста Беларусі, прафесара І.У.Алоўнікава;
  • Любоў ГЛАЗАВА (фартэпіяна), клас загадчыка кафедрай спецыяльнага фартэпіяна, дацэнта У.А.Дулава;
  • Міхаіл АГАРОДНІКАЎ (кантрабас), клас Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара М.А.Крывашэева;
  • дуэт у саставе: Нікіта КРАВЕЦ (віяланчэль) і Аляксандра ПАЎЛЮКАВЕц, клас прафесара Г.У.Някрасавай;
  • Міхаіл КЛЯПЕЦ, клас Народнага артыста Беларусі, прафесара П.В.Рыдзігера;
  • Дар'я ТАРАСЕВІЧ, клас загадчыка кафедрай пенія, дацэнта Т.М.Цыбульскай.
Навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:
  • Кацярына ЯСТРУБКОВА (віяланчэль), клас І.М.Сцяпанавай;
  • квартэт у саставе: Соф'я САЛАЎЁВА (скрыпка), Паліна ДАРАФЕЕВА (скрыпка), Аліна САХАРУК (альт), Ян ХМЯЛЕЎСКІ (віяланчэль). Кіраўнік – С.В.Петчанка;
  • МАЛОДШЫ ХОР ХЛОПЧЫКАЎ, кіраўнік – В.У.Іжык. Канцэртмайстар – Вераніка Непарожняя.

Канцэртмайстры – Ала Галкіна, Таццяна Рэуцкая, Вікторыя Слайкоўская, Ганна Мешчаракова, Уладзімір Масіенка, Данііл Мацюшын.

У праграме – творы Ф.Шапэна, Ж.Маснэ, А.Дворжака, А.Барадзіна, П.Чайкоўскага-М.Плятнёва, С.Рахманінава, І.Лучанка, А.Міхайлава, С.Якімава, У.Саўчыка, калядныя канты.

Рэжысёр – Ірына Гаранец.
Відэакантэнт – Ала Кісялёва.
Мастак па святлу – Эдуард Клюеў.

все фотографии