Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Нам гэты свет запаведана берагчы», прымеркаваную да святкавання 9 Мая – Дня Вялікай Перамогі.
81 год аддзяляе нас ад таго памятнага мая вясны 1945 года. Гэты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі як час трыумфу справядлівасці і моцы чалавечага духу. Свята 9 Мая – гэта сімвал неўміручай сілы народа, яго здольнасці выстаяць перад любымі выпрабаваннямі.
Час не ўладны над веліччу подзвігу. Мы ніколі не забудзем тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і шчасце для будучых пакаленняў. Памяць пра гераічныя подзвігі абаронцаў Айчыны – гэта не проста даніна павагі мінуламу, гэта жыццёва важны элемент захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, умацавання маральных устояў грамадства і фарміравання будучыні.
На экспазіцыі прадстаўлены выданні, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, кнігі пра подзвіг савецкага народа, яго мужнасць і стойкасць.
Выстава знаходзіцца ў чытальнай зале (каб. 210, вучэбнага корпуса № 3, вул. П. Броўкі, 22) з 24 красавіка па 30 чэрвеня 2026 года.
