- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Тэматычная выстава “Дзень у лёсе беларускай дзяржавы”: да Дня народнага адзінства (17.09.2026)

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Дзень у лёсе беларускай дзяржавы”: да Дня народнага адзінства (17.09.2026).

Гэтае свята было заснавана на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта ў гэты дзень 17 верасня 1939 года пачаўся Польскі паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Значнасць гэтай падзеі для беларускага народа складана пераацаніць. Дзякуючы ўз’яднанню, наша краіна ў тэрытарыяльным плане набыла цэласнасць, а людзі – пачуццё нацыянальнага адзінства, што дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Устанаўленне Дня народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зможам зберагчы мір і дабрабыт на нашай зямлі, суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў чытальнай зале (каб. 130) навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 11 верасня па 30 верасня 2026 года.