Штогод у свеце адзначаюцца юбілейныя даты пісьменнікаў і паэтаў, дні нараджэння кніг.
Літаратурныя юбілеі прынята адзначаць дастойна, пры гэтым вельмі важна “не навесці хрэстаматыйны глянец”. Давайце знаёміцца з літаратурнымі юбілеямі разам. І магчыма, для многіх з нас гэта стане добрай нагодай прачытаць упершыню ці перачытаць кнігі выдатных аўтараў, адркрыць для сябе новыя грані іх таленту.
Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прапануе серыю штомесячных выстаў “Пісьменнікі-юбіляры 2026”.
Кожны месяц мы будзем анансаваць юбіляраў і экспаніраваць іх кнігі з нашага фонду.
Студзень і люты прысвечаны творчасці знакавых беларускіх савецкіх пісьменнікаў Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) і Івана Пятровіча Шамякіна (1921-2004), рускага пісьменніка Мікалая Сямёнавіча Ляскова (1831-1895), амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана (1876-1916), рускага савецкага пісьменніка Анатолія Навумавіча Рыбакова (1911-1998), творамі якіх зачытвалася не адно пакаленне.
Чакаем усіх жадаючых прачытаць і пераасэнсаваць класіку, а таксама акунуцца ў свет кніг, зразумець значымасць асобы пісьменніка і сучаснасць яго творчасці ў чытальнай зале (210 каб. вучэбнага корпуса № 3, вул. П. Броўкі, 22) па 31 снежня 2026 года.
ДАВАЙЦЕ ЧЫТАЦЬ РАЗАМ!



