- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Кампазітар Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў”: да 70-гадовага юбілею (15.06.1955)

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Кампазітар Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў”: да 70-гадовага юбілею (15.06.1955)

Вячаслаў Кузняцоў – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Саюза кампазітараў Беларусі.

Сярод сучасных прадстаўнікоў беларускай кампазітарскай школы Вячаслаў Кузняцоў з’яўляецца адным з самых яркіх і самабытных аўтараў. Яго творчасць адзначана духам навізны, арыгінальным спалучэннем традыцый і наватарства, шырынёй жанравых пераваг.

У сферы яго інтарэсаў знаходзяцца опера і балет, араторыя і кантата, сімфонія і камерна-інструментальная музыка, творы для голасу і хору. У сваёй творчасці кампазітар таленавіта злучыў традыцыі беларускай музычнай культуры мінулых часоў з сучаснымі прыёмамі пісьма. Балеты Вячаслава Кузняцова “Макбет”, “Вітаўт” і “Анастасія” пастаўлены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сімфоніі, камерна-інструментальныя творы неаднаразова гучалі са сцэны Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сачыненні Кузняцова прадстаўлялі беларускую культуру за мяжой на найбуйнейшых еўрапейскіх фестывалях сучаснай музыкі ў Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Іспаніі, Швейцарыі і іншых краінах.

Кампазітар паспяхова сумяшчае творчую дзейнасць і педагагічную работу. Яго студэнтамі былі такія вядомыя сёння дырыжоры: А. Лясун, В.  Ларын, У. Авадок, Я. Асновіч, У. Чэрнікаў і многія іншыя. Вучні прафесара не раз станавіліся лаўрэатамі прэстыжных міжнародных конкурсаў.

На выставе прадстаўлены нотныя выданні твораў Вячаслава Кузняцова, навуковыя артыкулы беларускіх музыказнаўцаў і аспірантаў аб творчасці кампазітара, інтэрв’ю з ім, а таксама CD дыскі з музыкай кампазітара ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, сімфанічнага і духавога аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і іншых вядомых выканаўцаў.

Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў ліфтавым холе (6 паверх) навучальнага корпуса № 3 (вул. П. Броўкі, 22) з 07 мая па 29 жніўня 2025 года.