Дэкан факультэта: Барткевіч Уладзіслаў Іванавіч
Кантактны тэлефон: +375 17 322 11 76
Электронный адрес: vocal_hor_dekan@bgam.by
Спецыяліст: Бычанкова Наталля Міхайлаўна
Кантактны тэлефон: +375 17 322 11 76
Электронны адрас: vocal_hor@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Інтэрнацыянальная, 30 (навучальны корпус №1), каб. 122
Структура:
- Кафедра спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
- Кафедра харавога дырыжыравання
Дзейнасць дырыжорска-харавога аддзялення і аддзялення спеваў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў першыя гады існавання кансерваторыі. У пасляваенны час яны разам з аддзяленнем народных інструментаў уваходзілі ў склад выканальніцкага (народна-вакальна-харавога) факультэта, які з 1978 па 1987 гады ўзначальваў дацэнт Б.Сінецкі.
Плённая праца прафесарска-выкладчыцкага складу і загадчыкаў кафедрамі спеваў і харавога дырыжыравання паспрыяла стварэнню вакальна-харавога факультэта. Актыўнай выканальніцкай дзейнасцю адрознівалася работа творчых калектываў факультэта: хору студэнтаў і опернай студыі, якая за час свайго функцыянавання ажыццявіла пастаноўку спектакляў амаль усяго класічнага опернага рэпертуару. Кафедры факультэта ўзначальвалі выдатныя дзеячы беларускага музычнага мастацтва і адукацыі: народная артыстка СССР, прафесар Т.М.Ніжнікава (спеваў), народны артыст СССР, прафесар В.У.Роўда (харавога дырыжыравання). Першым дэканам створанага ў 1987 годзе вакальна-харавога факультэта стаў дацэнт, уладальнік медаля Францыска Скарыны Валерый Лявонцьевіч Аўраменка, які ўзначальваў факультэт да 2013 года.
З 2013 года па 2022 дэкан факультэта – Караеў Юрый Анатольевіч. З 2022 года дэкан факультэта – Барткевіч Уладзіслаў Іванавіч.
На факультэце атрымліваюць адукацыю дырыжоры хору, артысты-вакалісты, выкладчыкі, артысты хору, рэпетытары-харэографы, балетмайстры і рэжысёры музычнага тэатра.