- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Косарава Вольга Аляксандраўна

Пасада: Загадчык кафедры спеваў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2005, клас дацэнта І. С. Шыкуновай)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы


Нарадзілася 16 кастрычніка 1979 г . у г. Маладзечна (Менская вобл.)

З 2005 года працуе ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі» ў якасці выкладчыка.

З 2010 года-старшыня цыклавой камісіі «Спевы».

З 2017 года старшы выкладчык на кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Старшыня і член журы гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсаў вакалістаў. Праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА Рэспублікі Беларусь.

Аўтар дакладу для Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вакальная педагогіка ў XXI стагоддзі. Праблемы і рашэнні» (г. Санкт-Пецярбург).

З 2015 года Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Уладальнік Гран-пры на міжнародным конкурсе «Санкт-Пецярбургскія асамблеі мастацтваў», у катэгорыі «Прафесіяналы» (2017).

Узнагароджана Ганаровай граматай Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Ганаровай граматай Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015), Падзякай Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2017), Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2021).

Студэнтка класа Міхнавец Анастасія лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў вакалістаў: Гран-пры i адкрытага рэспубліканскага конкурсу ім.

С. Манюшка, лаўрэат III ступені Х Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. З.Далуханавай г. Калінінград (Расія), лаўрэат II ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу Kustendorf Classic г. Дрвенград (Сербія). Анастасія Міхнавец  двойчы ўдастоена Гранд-прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2017, 2020).