- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кліндухоў Васіль Іванавіч

Пасада: Дацэнт кафедры спеваў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1993 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы


Нарадзіўся 24 верасня 1966 года ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці, РБ. З 2011 года выкладчык кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2015 г. старшы выкладчык кафедры спеваў БДАМ, з 2019 г. займае пасаду дацэнта кафедры спеваў БДАМ. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, выступаў з канцэртамі ў Італіі, Германіі, Іспаніі, Францыі, Балгарыі, Расіі, Беларусі і інш., член журы нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падрыхтаваў 22 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і 15 магістрантаў, выхаваў больш за 30 лаўрэатаў-вакалістаў розных нацыянальных і міжнародных конкурсаў, аўтар навукова-метадычных работ.

Узнагароджаны граматай рэктарата Акадэміі «За вялікі ўклад у развіццё і прапаганду беларускага музычнага мастацтва, актыўную асветніцкую дзейнасць і высокі прафесіяналізм», 2017.

Публікацыі:

 Складальнік: