- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Гісторыя кафедры спеваў

З першых дзён работы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер – Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) кафедра спеваў пастаянна займала адно з вядучых месцаў сярод выканальніцкіх кафедраў. Гэтаму спрыялі агульная пеўчая культура беларускага народа, а таксама высокі прафесійны ўзровень тых вядомых спевакоў мінулага стагоддзя, хто стаяў ля вытокаў вышэйшай вакальнай адукацыі ў Беларусі і быў партнёрам Фёдара Іванавіча Шаляпіна, Антаніны Васільеўны Нежданавай і Леаніда Вітальевіча Собінава: гэта Антон Пятровіч Баначыч, Павел Ільіч Ціханаў, Яўген Эдуардавіч Вітынг. Імі былі выхаваны першыя ў Беларусі народныя артысты СССР і БССР Ларыса Пампееўна Аляксандроўская, Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў, Міхаіл Іванавіч Дзянісаў, Соф’я Юр’еўна Друкер, Ісідор Міхайлавіч Балоцін і інш. Іх справу працягнулі такія выдатныя спевакі, як прафесар Сяргей Дзмітрыевіч Асколкаў, народная артыстка СССР, прафесар Тамара Мікалаеўна Ніжнікава, народны артыст БССР, прафесар Анатоль Міхайлавіч Генералаў, народная артыстка БССР, прафесар Лідзія Іванаўна Галушкіна, заслужаны артыст Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Леанід Пятровіч Івашкоў, народная артыстка БССР, дацэнт Ірына Сямёнаўна Шыкунова, народная артыстка БССР, дацэнт Любоў Канстанцінаўна Каспорская.

Сёння традыцыі беларускай пеўчай школы развіваюць вядомыя спевакі і педагогі: заслужаная артыстка БССР, прафесар Людміла Якаўлеўна Колас (загадчык кафедры з 2006 па 2014), народны артыст Беларусі, прафесар Пётр Васільевіч Рыдзігер, заслужаны артыст Беларусі, дацэнт Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч, заслужаны артыст Беларусі і Украіны, дацэнт Міхаіл Аляксандравіч Жылюк, заслужаны артыст РСФСР, дацэнт Мікалай Сяргеевіч Маісеенка, дацэнт Людміла Іванаўна Шчарбакова, народная артыстка Беларусі, дацэнт па пасадзе Наталля Аляксандраўна Руднева, заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт па пасадзе Алена Уладзіміраўна Шведава, старэйшы выкладчык Дзіна Аляксееўна Трухан-Багданава, дацэнт Васіль Іванавіч Кліндухоў. Скончылі аспірантуру і паспяхова працуюць на кафедры маладыя выкладчыкі Лой Ірына Уладзіміраўна, старэйшы выкладчык Белая Святлана Аляксандраўна. У цяперашні час кафедру ўзначальвае дацэнт Таццяна Мікалаеўна Цыбульская.

На кафедры выкладаюць вядомыя ў рэспубліцы спевакі: народная артыстка Беларусі, прафесар Анастасія Ігараўна Масквіна, народная артыстка Беларусі, дацэнт Ніна Уладзіміраўна Шарубіна, народны артыст Беларуі, дацэнт па пасадзе Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі, заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт па пасадзе Таццяна Аляксандраўна Траццяк, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, старэйшы выкладчык Лідзія Аляксандраўна Кузьміцкая. Будучы лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных конкурсаў, маючы вопыт выступлення на вялікіх оперных сцэнах і прэстыжных канцэртных пляцоўках, яны выхоўваюць новае пакаленне майстроў вакальнага мастацтва. Педагагічны склад кафедры пастаянна папаўняецца спецыялістамі высокага выканальніцкага ўзроўня. За апошнія пяць гадоў  ў склад кафедры ўвайшлі заслужаная артыстка Беларусі, старэйшы выкладчык Алена Генадзеўна Бундзелева, старшыня цыклавой камісіі “Спевы” МДМК імя М.І. Глінкі, дацэнт па пасадзе кафедры спеваў Вольга Аляксандраўна Косарава. На кафедры працуюць маладыя педагогі, якія паспяхова скончылі магістратуру і якія атрымалі ступень магістра мастацтвазнаўства: старэйшы выкладчык Мікалай Мікалаевіч Раманчук, выкладчык Скварко Ірына Баляславаўна.

Кафедра спеваў ганарыцца сваімі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў: Валерыем Кучынскім, Міхаілам Зданевічам, Людмілай Колас, Віктарам Скорабагатавым, Міхаілам Жылюком, Маратам Грыгорчыкам, Міхаілам Рысавым, Іванам Шупенічам, Ірынай Гардзей, Сяргеем Франкоўскім, Алегам Кавалеўскім, Аленай Сало, Андрэем Марозавым, Уладзімірам Марозам, Настассяй Масквіной, Таццянай Гаўрылавай, Людмілай Лазарчык, Наталляй Аляксандровіч, Юрыем Гарадзецкім, Іллёй Сільчуковым, Аксанай Волкавай, Дзінай Трухан-Багданавай, Паўлінай Елісеевай, Людмілай Карпук, Мартай Данусевіч, Паўлам Пятровым, Марыяй Шабуняй, Анатолем Сіўко і інш.

За апошнія гады ў Акадэміі музыкі на базе кафедры спеваў былі арганізаваны майстар-класы з вядомымі музыкамі, сярод якіх Драгамір Нэнаў (Балгарыя), Дзмітрый Удовін (Расія), Аліўе Эт (Францыя), Дзмітрый Хварастоўскі (Расія), Крысціян Мандзоні (Італія), Мехтхільда Бах (Германія), Кацярынай Старадуброўскай (Расія) і інш.

Выкладчыкамі і выхаванцамі кафедры вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць як на розных сцэнічных пляцоўках Беларусі, так і за яе межамі. Дзякуючы маладым талентам беларуская вакальная выканальніцкая школа ідзе па шляху інтэграцыі ў еўрапейскую і сусветную культурную прастору, сцвярджаючы высокі культурны статус краіны. Галасы беларускіх спевакоў, выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гучаць на вядомых сусветных сцэнах: Metropolitan opera ў Злучаных Штатах Амерыкі, Каралеўскага тэатра Covent Garden ў Вялікабрытаніі, La Scala ў Італіі і іншых вядучых еўрапейскіх і сусветных тэатральных пляцоўка