- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Высоцкі Аляксандр Іванавіч

Пасада: Дацэнт кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (па спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва”, 1998; па спецыяльнасці “Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне”, 2008)
Выкладаемыя дысцыпліны: Оперная студыя, Оперны клас


Нарадзіўся 13.02.1974 г.

З 1998 года А.І.Высоцкі працуе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. І.Жыновіча. З гэтым калектывам ён выступаў у многіх гарадах Беларусі і за яе межамі, правёў вялікую колькасць канцэртаў: з удзелам вядучых салістаў опернага тэатра і прысвечаных юбілеям выдатных кампазітараў і музыкантаў.

У якасці дырыжора А.І.Высоцкі выканаў упершыню некаторыя творы беларускіх кампазітараў: У.Кузняцова, Г.Ермачэнкава, У.Кур’яна, С.Янковіча, В.Падгайскай, Г.Суруса, А.Літвіноўскага і інш.

З 2017 года актыўна супрацоўнічае з Дзяржаўным камерным аркестрам РБ, з якім на сцэне філармоніі праводзіць цыкл абанементных канцэртаў. У 2020 годзе з гэтым калектывам дырыжыраваў канцэртам, прысвечаным 180-годдзю П.І.Чайкоўскага.

З 1999 года А.І.Высоцкі выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе паставіў шэраг класічных опер В.А.Моцарта, П.І.Чайкоўскага, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні, М.Равеля і інш. У красавіку 2019 года на Міжнародным фестывалі, прысвечаным 200-годдзю кампазітара С.Манюшкі, як дырыжор-пастаноўшчык выканаў оперу «Галька» (Віленская рэдакцыя).

З 2021 года і па цяперашні час Аляксандр Іванавіч працуе галоўным дырыжорам Сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З гэтым аркестрам ажыццяўляе запісы праграм для Беларускага радыё і тэлебачання.

Узнагароды: