- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Саўрыцкі Андрэй Раманавіч

Пасада: дацэнт кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2006 г.) па класе харавога дырыжыравання (дацэнт І.М.Бадзяка), асістэнтура – стажыроўка (2008 г., дацэнт Л.А.Шымановіч)
Дысцыпліны: Дырыжыраванне, чытанне харавых партытур, харавая аранжыроўка, імправізацыя


Нарадзіўся 28.12.1982 у горадзе Мінску.

Скончыў Рэспубліканскі комплекс гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці «харавое дырыжыраванне» (2001, клас А.А.Мазуравай), Беларускую акадэмію музыкі (2006, клас дацэнта І.М.Бадзяка), асістэнтуру – стажыроўку (2008, Л.А.Шыманавіч). У 2016 г. стажыраваўся ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (прафесар Ю.А.Яўграфаў).

З 2012 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2018). Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра” ў намінацыі “Лепшы аранжыроўшчык года” (2014 г.), лаўрэат Х Усерасійскага конкурсу кампазітараў “Харавая лабараторыя XXI стагоддзя” (2017).

Артыст заслужанага калектыву РБ акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, (2004 – 2010), хормайстар акадэмічнага хору Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (2009 – 2014), дырыжор акадэмічнага хору Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (з 2014). У якасці кіраўніка калектыву гастралюе ў Аўстрыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

Член журы кафедральнага конкурсу харавой аранжыроўкі беларускай народнай песні (2013), адкрытага конкурсу харавых дырыжораў ім. В.У.Роўды (2014), кафедральнага конкурсу харавой аранжыроўкі дзіцячай песні (2015), конкурсу харавых дырыжораў сярод навучэнцаў УССА (2015), 3-га адкрытага фестывалю-конкурсу нацыянальнай музыкі «РЭХА» (2016), кафедральнага конкурсу харавой аран сусветнага кінематографа (2017), конкурсу харавых дырыжораў сярод УССА памяці Р.Р.Шырмы (2017), адкрытага конкурсу харавых кампазітараў імя У.Тэраўскага (2018, 2019), конкурсу на стварэнне харавога сачынення для дзяцей і юнацтва (2018), Towards polyphony (2019), 1-га міжнароднага конкурсу харавых калектываў імя В.У.Роўды (2021), 2-га конкурсу харавых дырыжораў імя А.П.Зелянковай (2022).

Сярод выхаванцаў:

Публікацыі:

Аўтар шэрагу сачыненняў і аранжыровак для хору, сярод якіх:

Аранжыроўкі: