- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кліманаў Сямён Міхайлавіч

Пасада:  Загадчык кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас народнага артыста СССР, прафесара В.У.Роўды) па спецыяльнасці “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” (2008), там жа аспірантура пад навуковым кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта А.А.Карпілавай (2011)
Дысцыпліны: Дырыжыраванне, Чытанне харавых партытур, Азнаямленчая практыка, Практыка выкладання спецыяльных дысцыплін, Менеджмент у сферы культуры.


Нарадзіўся ў 1985 у г. Няўянску (Свярдлоўская вобласць, Расійская Федэрацыя).

З 2008 г. – выкладчык і хормайстар прадметна-цыклавой камісіі вакальна-харавых дысцыплін Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пад кіраўніцтвам С.М.Кліманава былі падрыхтаваны і праведзены шматлікія канцэртныя мерапрыемствы з узорным дзіцячым хорам “Спяваючыя музыканты” і з дзіцячым хорам “Званочкі” (мастацкі кіраўнік А.А.Мазурава), якія адбыліся як на сцэнах горада Мінска (гімназія-каледж, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны выставачны цэнтр Рэспублікі Беларусь, Свята-Духаў кафедральны сабор, Свята-Елісавецінскі манастыр і інш.), так і на канцэртных пляцоўках іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь (Гродна, Светлагорска і інш.). Паспяховасць хормайстарскай дзейнасці адзначана наступнымі конкурснымі заахвочваннямі:

З 2008 па 2011 г. навучаўся ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сфера навуковых інтарэсаў С.М.Кліманава звязана з навуковай тэмай “Кантатна-аратарыяльны жанр у творчасці сучасных кампазітараў Беларусі: вобразна-змястоўныя і кампазіцыйныя асаблівасці”. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, семінараў. Мае шэраг навуковых публікацый.

У 2011 г. навукова-даследчая дзейнасць С.М.Кліманава была адзначана стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў і маладых вучоных.

З 2013 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання акадэміі музыкі.

У 2013 – 2014 гадах – кіраўнік аматарскага камернага хору “Паліфоніка”, творчыя дасягненні якога адзначаны дыпломам лаўрэата III ступені на міжнародным харавым фестывалі ў горадзе Дэры, Паўночная Ірландыя (лістапад 2013 г.).

У 2014 – 2019 гг. выконваў абавязкі дырэктара Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2019–2021 гг. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла гімназіі-каледжа.

С.М.Кліманаў часта запрашаецца ў якасці члена журы рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў, аглядаў, адбораў, якія праводзяцца як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі (Міжнародны форум маладзёжных і студэнцкіх хароў “ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА БДУ”, 2015-2019 годы, Беларусь; Міжнародны харавы фестываль і конкурс Індыйскага Консульства па культурных сувязях, 2020, Індыя;адборачныя этапы XIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “ВІЦЕБСК-2021”, Беларусь; Міжнародны конкурс юных вакалістаў імя Ф.І.Шаляпіна, Беларусь; II Рэспубліканскі конкурс харавых дырыжораў імя А.П.Зелянковай, Беларусь, і інш.).

З верасня 2020 года С.М.Кліманаў – мастацкі кіраўнік узорнага калектыву “Хор хлопчыкаў і юнакоў імя Ігара Андрэевіча Жураўленкі”. Дзейнасць хормайстра накіравана на ўзбагачэнне рэпертуару хору, адрозніваецца павышанай увагай да дыдактычнай і мастацкай каштоўнасці твораў. Пад кіраўніцтвам С.М.Кліманава ўзорны “Хор хлопчыкаў і юнакоў імя Ігара Андрэевіча Жураўленкі” вядзе актыўную і насычаную канцэртную дзейнасць, выступаючы не толькі на лепшых канцэртных пляцоўках Рэспублікі Беларусь, але і за яе межамі.

У снежні 2020 года Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі пад кіраўніцтвам С.М.Кліманава стаў пераможцам (уладальнікам Гран-Пры) X Міжнароднага конкурсу «Зімовая казка» (г. Санкт-Пецярбург, Расія, дыстанцыйны фармат).

У маі 2021 года Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі пад кіраўніцтвам С.М.Кліманава стаў лаўрэатам I прэміі I Міжнароднага харавога конкурсу імя В.У.Роўды (г. Мінск, Беларусь, дыстанцыйны фармат).

З 1 сакавіка 2022 года ўзначаліў кафедру харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2015).

У 2022 г. стажыраваўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава (пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры РФ, прафесара Б.Р.Абальяна).

Член экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2016–2021). Адзін з выканаўцаў навуковай тэмы “Навукова-метадычныя асновы сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дырыжыравання (Акадэмічны хор)” у гімназіях-каледжах мастацтваў і ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (2016).

Сярод выхаванцаў:

Асноўныя публікацыі:

Артыкулы: