Кафедра харавога дырыжыравання

Іжык Вольга Уладзіміраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В.Луначарскага па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (1995), там жа магістратура
Выкладаемыя дысцыпліны: гісторыя замежнай харавой літаратуры, дырыжыраванне, чытанне харавых партытур


У 1995 – 1996 гадах прайшла навучанне ў асістэнтуры – стажыроўцы ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» з прысуджэннем акадэмічнай ступені магістра мастацтваў. З 1995 да 2016 гг. В.У.Іжык працавала ў ДУА «Гімназія – каледж мастацтваў ім. І.В. Ахрэмчыка» на пасадзе выкладчыка вакальна – харавых дысцыплін, кіравала малодшым хорам, вакальным ансамблем, на працягу пяці гадоў была куратарам культурных праектаў гімназіі – каледжа. Вучні В.У.Іжык па дырыжыраванні працягнулі сваё навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ім. Луначарскага, у Расійскай Акадэміі музыкі імя Гнесіных, Акадэміі харавога мастацтва імя В.С. Папова. У перыяд з 1997 да 2011 гг. з’яўлялася артысткай Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі.

У 2016 г. В.У.Іжык была запрошана на працу ў ДУА «Рэспубліканская гімназія – каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі». З 2017 г. В.У. Іжык – загадчыца харавога аддзялення, сумяшчае гэтую пасаду з кіраўніцтвам малодшым хорам хлопчыкаў, з’яўляецца хормайстрам хору хлопчыкаў і юнакоў ім. І.А.Жураўленка. Выкладае харавое дырыжыраванне, чытанне харавых партытур, пастаноўку голасу, гісторыю харавога выканальніцтва. З’яўляецца арганізатарам і кіраўніком Рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў «Спяваюць хлопчыкі». В.У.Іжык рэгулярна павышае свой прафесійны ўзровень, адсочвае і вывучае новаўвядзенні, прымяняе іх у практычнай дзейнасці, прымае ўдзел у семінарах – практыкумах у г.г. Санкт – Пецярбург, Масква.

За шматгадовую творчую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё творчых здольнасцей вучняў А.В.Іжык была адзначана Граматамі Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь (верасень, 2010г., верасень 2012г.); Падзякамі Адміністрацыі РМК пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (май, 2017г., май 2018 г.), Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь (май, 2022г.)

З 2010 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры харавога дырыжыравання.

pic pic pic