- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Арлукевіч Ганна Міхайлаўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па накіраванні спецыяльнасці «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)», клас дацэнта, загадчыка кафедры харавога дырыжыравання І.М. Бадзяка (2018); там жа магістратура па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва” пад навуковым кіраўніцтвам А.А. Карпілавай (2019)
Дысцыпліны: дырыжыраванне, чытанне харавых партытур, харавы клас, маркетынг і кіраванне творчым праектам.


Нарадзілася 29.09.1992 у г.Смалявічы, Рэспубліка Беларусь.

З 2018 г. – выкладчык кафедры харавога дырыжыравання, старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання (2020) Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Член Беларускай асацыяцыі дырыжораў хору грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.

Лаўрэат III ступені II Міжнароднага конкурсу харавых дырыжораў ім. Б.Г. Тэўліна (27 сакавіка – 1 красавіка, 2018, МГК імя П.І. Чайкоўскага, Масква). Пад кіраваннем А.М. Арлукевіч Жаночы хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стаў лаўрэатам І Міжнароднага харавога конкурсу імя В. Роўды, атрымаў спецыяльныя дыпломы “За лепшае выкананне апрацоўкі беларускай народнай песні” і “Лепшы дырыжор” (г. Мінск, 2021).

Прайшла стажыроўку ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава (2019).

Ініцыятар I Кафедральнага конкурсу па чытанні харавых партытур сярод студэнтаў, якія навучаюцца па накіраванні спецыяльнасці 1-16 01 02-02 – «Дырыжыраванне» (акадэмічны хор), прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Народнага артыста СССР, прафесара В.В.Роўда (лістапад , 2021).

Выкладчык вышэйшай катэгорыі па пастаноўцы голасу Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве, 2017 – 2021).

Публікацыі: