Выкладчыкі падрыхтоўчага аддзялення

Кугач Анастасія Міхайлаўна

Пасада: Выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2022), клас дацэнта У.А. Дулава
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент


Нарадзілася 18 ліпеня 1997 года ў Барысаве (Беларусь).

З’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў. Сярод апошніх дасягненняў − званне лаўрэата III ступені міжнароднага конкурсу піяністаў імя С.Рыхтара (г. Брэст, Беларусь). Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У 2020 годзе брала ўдзел у міжнародным мультымедыйным праекце, прысвечаным фартэпіянным канцэртам І. Брамса. У 2021 годзе прымала ўдзел у Вялікім турнэ ў канцэртных залах Беларусі, прысвечаным фартэпіяннай творчасці І.Брамса, дзе выконвала Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №1, рэ мінор. Член арганізацыйнага камітэта Міжнароднага фестывалю «Беларускія фартэпіянныя асамблеі» (2022).

pic pic pic