- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Крохіна Яугенія Алегаўна

Пасада: выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2019) клас дацэнта Т.М.Цыбульскай, там жа магістратура (2020)
Выкладчык дысцыплін: сольныя спевы


У 2019 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта Цыбульскай Т.М.). У 2020 годзе атрымала ступень магістра мастацтвазнаўства па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”. У 2017-2018 тэатральным сезоне стажыравалася ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
З 2019 года – салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Актыўна супрацоўнічае з Санкт-Пецярбургскім музычным тэатрам. У якасці запрошанай салісткі выконвала партыі Сільвы і Графіні Марыцы ў аднайменных аперэтах І.Кальмана, прымала ўдзел у святочных канцэртах.
У рэпертуары салісткі выкананыя партыі Таццяны з оперы «Яўген Анегін», Іаланты з аднайменнай оперы П.І.Чайкоўскага, Мікаэлы з оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ, Віялеты Валеры з оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі.
У лютым 2019 года выступіла на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца ў Маскве.
Супрацоўнічае з сімфанічнымі аркестрамі Беларусі. На яе рахунку сольныя канцэрты ў Беларусі і Фінляндыі.
Рэгулярна бярэ ўдзел у майстар-класах вядучых музыкантаў у Аўстрыі, Францыі, Італіі, Латвіі.

 

 

Творчыя дасягненні і конкурсы:

Уладальніца прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.