- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Безенсон Аліна Іванаўна

Пасада: Старшы выкладчык
Адукацыя: Беларуская акадэмія музыкі (1995, клас А.Ю. Мдзівані), там жа магістратура (1997, клас А.Ю. Мдзівані)
Выкладчык дысцыплін: Кампазіцыя


Нарадзілася 11 ліпеня 1971 года ў г. Ваўкавыску (Беларусь).

З 1996 года з’яўляецца членам Беларускага саюза кампазітараў, з 2009 года – член Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, з 2010 – член праўлення Беларускага саюза кампазітараў. З 2016 года выкладае кампазіцыю і музычна-тэарэтычныя дысцыпліны на падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пра творчасць А. Безенсон надрукавана мноства артыкулаў у газетах і часопісах, існуюць шматлікія запісы і інтэрв’ю на беларускім радыё і тэлебачанні, створаны дакументальны фільм.

Аліна Безенсон узнагароджана мноствам дыпломаў і грамат Упраўлення культуры Мінгарвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Уладальнік нагруднага юбілейнага знака Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь (2010), нагруднага знака Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (2017). Лаўрэат Дзяржаўнай Стыпендыі, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў.

Творы Аліны Безенсон трывала ўвайшлі ў рэпертуар навучэнцаў музычных школ, каледжаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, салістаў і калектываў Белдзяржфілармоніі, Белдзяржтэлерадыё. Яе музыка гучыць на канцэртных пляцоўках Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Кітая, Мексікі, Туніса. Выканаўцы яе твораў з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў. Сачыненні Аліны Безенсон з’яўляюцца аб’ектам шматлікіх даследаванняў для дыпломных і навуковых прац студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Музыка Аліны Безенсон пакладзена ў аснову дакументальных фільмаў рэжысёра Уладзіміра Арлова «Каля Чырвонага касцёла» (2006 г.), «Перасячэнні ў прасторы і ў часе» (2008 г.), рэжысёра Алены Сініцы «Накрытыя пад ценем клёнаў» (2014 г.).

Творчасць Аліны Безенсон ахоплівае розныя жанры:

Изданные авторские сборники: