- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Воранава Святлана Сяргееўна

Пасада: дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас Т. А. Цітовай) , там жа магістратура (2011) і аспірантура (2021) пад кіраўніцтвам Р. М. Аладавай
Выкладаемыя дысцыпліны: Тэорыя музычнага зместу, Сальфеджыа, Чытанне партытур, Тэорыя музыкі, Аналіз музычных твораў (індывідуальныя заняткі), Гармонія (індывідуальныя заняткі), Інструментоўка, кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі


Нарадзілася 6 красавіка 1985 у г.Мінск (Беларусь).

З 2012 года – штатны выкладчык кафедры тэорыі музыкі, з 2020 года-выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі (сумяшчальнік), выкладчык падрыхтоўчага аддзялення (2019-2022, сумяшчальнік). З 2022 года-старшы выкладчык. Намеснік кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства з 2020 года. Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (2022). З 2024 года з’яўляецца навуковым кіраўніком Студэнцкага навукова-творчага таварыства.

Аўтар навучальных праграм па “Тэорыі музычнага зместу” для спецыяльнасцяў 1-16 01 01 “Кампазіцыя”, 1-16 01 03 “Фартэпіяна”, 1-16 01 09 “Баян-акардэон” (2019),  “Тэорыі музыкі” для замежных слухачоў першай ступені падрыхтоўчага аддзялення (2020), “Практыкуму па аналізе музычных твораў” для замежных слухачоў другой ступені падрыхтоўчага аддзялення (2020).

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях тэорыі і гісторыі музыкі на сучасным этапе. Сфера навуковых інтарэсаў – музычны мемарыял, беларуская музыка акадэмічнай традыцыі, пытанні музычнага зместу.

Публікацыі: