- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Мікулік Сяргей Аляксандравіч

Пасада: Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2014)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В. Луначарскага (1990, клас фартэпіяна І.А. Цвятаевай); асістэнтура-стажыроўка Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага (1992) пад кіраўніцтвам прафесара Т.П. Нікалаевай
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль, Педагагічная практыка (фартэпіяна)


Нарадзіўся 18 лістапада 1965 у г.Івацэвічы (Брэсцкая вобласць, БССР).

З 1992 выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай академіі музыкі, з 2011 – дацэнт.

Лаўрэат VII рэспубліканскага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Мінск, Беларусь, 1984, II прэмія); XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў ім. Б. Сметаны (Градзец-Кралаве, Чэхія, 1988, I прэмія); Міжнароднага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Манрэалі (Канада, 1992, VIII прэмія); Міжнароднага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Порта (Партугалія, 1996, IV прэмія).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за яе межамі (Расія, Украіна, Латвія, Італія, Германія, Аўстрыя, КНР). У аснове рэпертуару – сачыненні Л. Бетховена, І. Брамса, Ф. Шапэна, Р. Шумана, Ф. Шуберта, Ф. Ліста, С. Рахманінава, С. Пракоф’ева.

Праводзіць майстар-класы ў розных краінах (Расія, Украіна, Германія, Кітай і інш.). У 1997-1998, 2002-2003 запрашаўся на выкладчыцкую працу ў КНР (Кансерваторыя, г. Ухань). Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Беларусь, Украіна, Расія, Малдова).

Сярод выхаванцаў: