Кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва

Сахарава Веранiка Мікалаеўна

Пасада: Дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва; Дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2009)
Вучонае званне: Дацэнт (2009)
Адукацыя: Адэская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. Няжданавай (1993, клас фартэпіяна Л.Н. Гінзбург); асістэнтура-стажыроўка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1996) пад кіраўніцтвам Л.П. Юшкевіча, там сама аспірантура пад кіраўніцтвам В.Д. Какушкіна (1999)
Выкладаемыя дысцыпліны: Методыка навучання ігры на фартэпіяна, Гісторыя фартэпіяннага мастацтва, Гісторыя беларускага фартэпіяннага мастацтва, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента, Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў, Мастацкія стылі ў фартэпіянным выканальніцтве, Метадалогія даследавання музычна-выканаўчага мастацтва, Маркетынг і кіраванне творчым праектам (магістратура), Праблемы выканальніцкай інтэрпрэтацыі (магістратура). Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі і аспіранцкімі дысертацыямі.


Нарадзілася 7 красавіка 1970 г. у г. Адэса (Украіна). У 1993 – канцэртмайстар кафедры аркестравага дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 1995 – канцэртмайстар кафедры скрыпкі. З 1999 года выкладчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва і кафедры спецыяльнага фартэпіяна (па сумяшчальніцтве), з 2000 старшы выкладчык, з 2006 дацэнт. Лаўрэат I Нацыянальнага конкурсу піяністаў “Срэбная нота” (Адэса, 1985), Рэспубліканскага конкурсу ім. Г. Г. Нейгауза (Сімферопаль, 1988), Міжнароднага конкурсу выканаўцаў “Класічная спадчына” (Масква, 1998), Міжнароднага конкурсу выканаўцаў (Ялта, 2006).

Ганаровы член Арганізацыйнага савета Міжнароднага конкурсу піяністаў CIP у Парыжы (Францыя), Член Міжнароднага аб’яднання педагогаў фартэпіяна “Мастацтва і адукацыя XXI стагоддзя”, Член Еўрапейскай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (EPTA), Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Старшыня і член журы Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў выканаўцаў (Беларусь, Украіна, Расія, Італія, Грэцыя, Польшча, Чэхія, Кітай). Член журы конкурсаў студэнцкіх навукова-даследчых работ у галіне музычнага мастацтва. Удзельнік шматлікіх тэле- і радыёпраграм бел., укр., рас., сербскага, польскага, французскага вяшчання. Маюцца публікацыі ў прэсе (газ. “Праца”, “Вячэрні Мінск”, “Культура”, “Народная газ.”, “Вячэрняя Адэса”, “Sud Ouest” і інш.)

Сярод выхаванцаў – уладальнікі Гран-пры, лаўрэаты міжнародных конкурсаў піяністаў, стыпендыяты Спец. фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі: Ю Бін Бін, Фан Юань, Го Хунлі, Лі Лін, Сяо Вэй, Лі Лэ, Сюй Жун, М. Мядзведзь, А. Іванова, Чжан Ісін, Хань Фэнцзэ, Шы Ішань, Цзо Сіньюй, Юань Чэнь, Мі Сымэн, Чжао Інфэй ; Чжоў Ічжы, Лі Тун, Лі Юйсюань, Ян Юаньхан (творчы праект). Ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў да рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў навуковых работ. Студэнты класа неаднаразова станавіліся лаўрэатамі  конкурсу навуковых прац студэнтаў (“Alma mater” – Д. Ключановіч), канферэнцыі-конкурсу (Я. Сушчэня, Я. Мароз) Рэспубліканскага (Е. Мароз), Міжнароднага конкурсаў студэнцкіх навуковых прац (Я. Самахавец, Я .Мароз).

Лаўрэаты конкурсаў навуковых прац:

  • Я. Самахавец — лаўрэат I прэміі II Міжнароднага студэнцкага канферэнцыі-конкурсу музыказнаўчых работ (2011).
  • К. Мароз – лаўрэат Міжнароднага конкурсу выпускных кваліфікацыйных работ студэнтаў (2021, г. Ніжні Ноўгарад, Расія).
  • Я. Мароз – лаўрэат VIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2022, г. Мінск, РБ).

Навуковы кіраўнік СНТА кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. З’яўляецца адным з арганізатараў навуковай-практычнай канферэнцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Музычная педагогіка, псіхалогія і выкананне вачыма студэнтаў”. Аўтар і арганізатар навукова-творчага праекта ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – конкурс маладых педагогаў “Ступені майстэрства”, прысвечанага 90-гадоваму юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2022). Аўтар, арганізатар і вядучая штогадовага асветніцкага творчага праекта,  фартэпіяннай музыкі з удзелам навучэнцаў класа і іх педагога: “Ступені майстэрства”, “Класіка і не толькі…”, “Скрозь гады, часы і эпохі…” у Малой зале ім. Г. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (з 2014 па цяперашні час).

Выступае як салістка, канцэртмайстар, артыстка фартэпіяннага дуэта ў канцэртных залах Беларусі, Украіны, АР Крым, Расіі, Польшчы, Грэцыі, Францыі.

Выступае з дакладамі, лекцыямі на міжнародных навуковых-практычных канферэнцыях і форумах, вядзе майстар-класы (Расія, Украіна, Беларусь, Польшча, Грэцыя, Італія, Чэхія і інш.), курсах павышэння кваліфікацыі пры Інстытуце культуры Беларусі, Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. кадраў БДПУ ім. М. Танка, ажыццяўляе супрацоўніцтва з УССА і УВА (рэцэнзуе навуковыя артыкулы, навучальныя праграмы і метадычныя распрацоўкі), працуе ў экспертных камісіях, апанент на абароне кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Упраўлення культуры Мінгарвыканкама (2001, 2008, 2013); Падзякамі і дыпломамі Міжнароднага дабрачыннага фонду “Наша будучыня” пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ за вялікі ўклад у справу развіцця дзіцячай і юнацкай творчасці (2014 – 2022), Міністэрства культуры Беларусі (2010); Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры РБ (2014, 2018), Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (2016, 2017), Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2017), Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў” (2021). дзяржаўнай акадэміі музыкі (2022).

Уладальнік Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза “BelBrandaword” (2016).

Вобласць навук. інтарэсаў – фартэпіянна-выканальніцкае мастацтва (творчасць, выканальніцтва, фартэпіянныя школы, выканальніцкія стылі), праблемы інтэрпрэтацыі музычнага твора і педагагічнага майстэрства, методыка выкладання, метадалогія даследавання музычна-выканальніцкага мастацтва.

pic pic pic