- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Неўдах Уладзімір Васільевіч

Пасада: Дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1999)
Вучонае званне: Дацэнт (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1992, клас Л.Ф. Касцюкавец і Т.А. Цітовай); там жа аспірантура (1995) пад кіраўніцтвам І.А. Барсавай; Інстытут царкоўнай музыкі Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў г. Грац (Аўстрыя, 2001, клас аргана І. Трумэра і К. Таўш, клас дырыжыравання Й. Долера, клас спеваў Ф. Хамэр-Дрэкслер); стажыроўка ў Вышэйшай школе царкоўнай музыкі і музычнай педагогікі г.Рэгенсбург (Германія, 2014)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя арганнага мастацтва, Гістарычнае выканальніцтва на клавішных інструментах, Гістарычныя клавішныя інструменты, Арган (факультатыў), Клавесін (факультатыў), Асновы інтэрпрэтацыі старадаўняйй музыкі


Нарадзіўся 15 лютага 1968 у г.Мінску (Беларусь).

У 1992-1995 працаваў на кафедры беларускай музыкі (выкладаў курс гісторыі беларускай музыкі) і на кафедры камернага ансамбля (выкладаў ансамбль старадаўняй музыкі, клавесін). З 2001 – старшы навуковы супрацоўнік ПНДЛМ; дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна (спецыялізацыя “Арган”; распрацаваў курсы лекцый “Уводзіны ў арганазнаўства”, “Гісторыя арганнага мастацтва”, “Генерал-бас”) і кафедры камернага ансамбля (распрацаваў курс лекцый “Інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі”, кіраваў ансамблем старадаўняй музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Бахаўскі гурток”). З 2014 года дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. Кіруе выпускнымі кваліфікацыйнымі працамі, магістарскімі дысертацыямі, кандыдацкімі дысертацыямі.

З’яўляецца дзейсным членам міжнародных асацыяцый “Gesellschaft der Orgelfreunde”, “Internationale Arbeitsgemeinschaft für Hymnologie (IAH)”, “Conférence Européenne des Associations de Musique d’Église”. Член экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008-2012).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2005), Дыпломам XVI Адкрытага Фестывалю-конкурсу арганнай музыкі Гатчына – Санкт-Пецярбург за падрыхтоўку лаўрэатаў (2015), Ганаровай граматай «З нагоды 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай Мітраполіі» за вялікі асабісты ўклад у развіццё і станаўленне Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (2016), Дыпломам VII Міжнароднага конкурсу арганных дуэтаў ORGANO DUO ім. В.А. Федэрмесера за педагагічнае майстэрства (2021), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для сферы культуры Беларусі (2022).

Вядзе канцэртную дзейнасць як арганіст, клавесініст, дырыжор; удзельнічае ў міжнародных фестывалях у Беларусі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Польшчы, Літве, Расіі.

Галоўны арганіст і капельмайстар Архікафедральнага касцёла найсвяцейшага Імя Панны Марыі ў Мінску; кіраўнік Секцыі касцёльнай музыкі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі; маст. кір. рэгулярнага “Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі ў гонар св. Цэцыліі», міжнар. фестывалю арганнай музыкі “Orgelmomente” 2008-09, цыклаў канцэртаў “Вечары калядных віншаванняў”, “Вечары велікодных віншаванняў”.

Член журы міжнар. конкурсаў арганістаў. Праводзіць майстар-класы ў Беларусі, а таксама за мяжой. Удзельнік тэле- і радыёпраграм беларус. вяшчання. Удзельнік міжнародных музычных праектаў.

Сярод выхаванцаў (звыш 30) – лаўрэаты міжнародных конкурсаў арганістаў А. Калечыц, К. Нікалаева, Г. Лабкоўская; лаўрэаты міжнароднага конкурсу органных дуэтаў Л. Марозава і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Г. Горбач, лаўрэат міжнар. конкурсаў арганістаў і кампазітараў В. Падгайская.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі арганнага выканальніцтва і арганабудавання.

Публікацыі:

Укладальнік:

Выканальніцкія рэдакцыі:

Вучэбныя праграмы: