Кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва

Хаміцкая Алена Леанідаўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва
Адукацыя: У 2003 годзе скончыла Мінскае музычнае вучылішча ім. М.І. Глінкі, у 2008 годзе – музычна-педагагічны факультэт БДПУ ім. М. Танка па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны» (спецыялізацыя «фартэпіяна», кваліфікацыя «выкладчык»)
Выкладае дысцыпліны: Дыдактыка


Хаміцкая Алена Леанідаўна нарадзілася 19.01.1984 г. у Мінску. У 2003 годзе  скончыла Мінскае музычнае вучылішча ім. М.І. Глінкі (дыплом з «адзнакай»), у 2008 годзе — музычна-педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту ім. М. Танка (БДПУ) па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны» (спецыялізацыя «фартэпіяна», кваліфікацыя  «настаўнік», дыплом  «з адзнакай»). У якасці выканаўцы з’яўляецца Дыпламантам і Лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Польшча).

З 2008 па 2009 гг. навучалася ў магістратуры БДПУ па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання ў галіне музычнага мастацтва», з 2009 па 2012 гг. — у аспірантуры (спецыяльнасць «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі»). Па заканчэнні аспірантуры паспяхова прайшла дзяржаўную атэстацыю, атрымала дыплом і навуковую кваліфікацыю «Даследчык».

Педагагічная дзейнасць. З 2012 года працавала выкладчыкам фартэпіяна кафедры музычна-інструментальных дысцыплін (факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ). З 1 верасня 2016 года па цяперашні час працуе выкладчыкам цыклавой камісіі «Агульнае фартэпіяна» ў Мінскім музычным каледжы ім. М.І. Глінкі.

З верасня 2022 г. адначасова пачала працаваць на пасаде старшага выкладчыка кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўная акадэмія музыкі.

У класе Хаміцкай А.Л. — дыпламанты, лаўрэаты і ўладальнікі Гран-пры міжнародных фестываляў і конкурсаў у Барановічах, Брэсце, Магілеве (Рэспубліка Беларусь), Санкт-Пецярбурге, Маскве, Цюмені (Расійская Федэрацыя), Парыжы (Францыя), Алматы (Рэспубліка Казахстан). Шматразова адзначана арганізатарамі конкурса дыпломамі «За педагагічнае майстэрства».

Акрамя фартэпіяна ў дзяржаўным музычным каледжы ім. М.І. Глінкі выкладае дысцыпліны «Методыка выкладання ігры на інструменце», «Выканальніцкі аналіз», у Акадэміі музыкі — «Дыдактыка».

Навуковая дзейнасць. Сфера навуковых інтарэсаў — метадалагічныя аспекты музычнай педагогікі, гісторыя педагогікі і адукацыі. Актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый і семінараў. Аўтар 27 навуковых публікацый у Беларусі, Расіі, Украіне і ЗША.

pic pic pic