- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Гарбушына Ірына Леанідаўна

Пасада: Дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2005, па класе Л.П. Юшкевіча), там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2006) і асістэнтура-стажыроўка (2008); аспірантура Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013) пад кіраўніцтвам Т.Г.Мдзівані
Выкладаемыя дысцыпліны: Музычная псіхалогія, Методыка напісання навукова-метадычнай работы, Тэорыя інтэрпрэтацыі музычнага твора, Музычная педагогіка.


Нарадзілася 8 чэрвеня 1982 у г. Калінінградзе (Расія).

З 2020 г. – старшы выкладчык,  з 2022 г. – дацэнт кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Член Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі (АБІМ).

Член Таварыства тэорыі музыкі (Расія).

Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых вучоных (2018).

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кампазітарскіх конкурсаў («Надзея-94», Гродна, 1994; Конкурс маладых кампазітараў імя М.Багдановіча, Мінск, 2006; Конкурс харавых апрацовак беларускіх народных песень, Мінск, 2019).

Выступала як салістка і канцэртмайстар у канцэртных залах Беларусі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Расіі, Японіі.

Аўтар твораў для фартэпіяна, хору, сімфанічнага аркестра, інструментальных ансамбляў, рамансаў, эстрадных песень.

Член журы VIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Львёнок” (Лідскі вянок) (Ліда, 2021), Старшыня журы Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства ў намінацыі “Песні нашай зямлі” (НАН Беларусі, 2021), член журы конкурсу “Львёнок” (Лідскі вянок) (Ліда, 2022), Старшыня журы Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году гістарычнай памяці ў намінацыі “Песні нашай Радзімы” (НАН Беларусі, 2022).

Сфера навуковых інтарэсаў – інтэрпрэтацыя фартэпіяннай музыкі, інструментальнае выканальніцтва, музычная імправізацыя, беларуская кампазітарская творчасць, з’явы музычнага радыкалізму ў кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыцы.

Аўтар 40 навуковых прац, апублікаваных у навуковых выданнях Беларусі, Латвіі, Расіі.

Кандыдацкая дысертацыя:

Манаграфія: