- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сыцько Любоў Валер’еўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры кампазіцыі, старшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018 г., клас кампазіцыі В. В. Дарохіна); там жа магістратура (2019 г., навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Шыманскі Н. В.); аспірантура (2023 г., пад кіраўніцтвам М. В. Шыманскага).
Выкладаемыя дысцыпліны: Гармонія, Паліфонія, Кампазіцыя, Асновы кампазіцыі і імправізацыі, Актуальныя напрамкі развіцця сучаснага музычнага мастацтва, Асновы псіхалогіі і педагогікі, Музычная педагогіка.


Сыцько Любоў Валер’еўна нарадзілася 6 сакавіка 1994 года ў г. Ліда, Рэспубліка Беларусь.

Педагагічную дзейнасць пачала ў 2014 г. у якасці настаўніка музычна-тэарэтычных дысцыплін і кампазіцыі ДМШМ №7 г. Мінска. Неаднаразова ўзнагароджана Дыпломамі за высокае педагагічнае майстэрства і Падзякамі за падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных кампазітарскіх конкурсаў (2016, 2017, 2018, 2019, 2020 гады).

З 2018 па 2022 год – лектар-музыказнаўца Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аўтар і вядучая канцэртных праграм: “Падарожжа ў краіну Музыка”, “Далёкая вайна”, “Пушкін і музыка”, “Шэкспір”, “Музыка можа ўсё!”, цыкла канцэртаў-лекцый “Гучыць музыка беларускіх кампазітараў” і інш.

Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2020 году.

Прафесійныя і творчыя дасягненні:

Кампазітарскія конкурсы:

Конкурсы навуковых прац:

Уладальнік прэміі франка-беларускай Асацыяцыі LA VIE EN MUSIQUE-LVEM (2018 г., Парыж).

Дыпламант спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019 г.)

Узнагароджана падзякай рэктара ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” за “плённую, добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, асабісты ўклад ва ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў” (2024 г.).

Неаднаразова брала ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях.

Публікацыі:

Навуковыя выданні:

Перыядычныя выданні:

Нотныя выданні: