- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Валадковіч Ала Уладзіміраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В.Луначарскага (1971, клас Л. С. Мухарынскай), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (1974)
Выкладае дысцыпліны: Гісторыя замежнай музыкі, Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін, Спецыяльны клас, Кіраўніцтва дыпломнымі і курсавымі работамі


З 1968 г. выкладала ў БДК дысцыпліны “Народная музычная творчасць”, “Савецкая музыка”.  З 1974 г. ‑  выкладчык кафедры гісторыі музыкі, з 1978 г. ‑ старшы выкладчык. У розныя гады вяла Семінар па сучаснай замежнай музыцы, кіравала педагагічнай, лектарскай, архіўна-бібліяграфічнай, рэдактарскай практыкамі. У 1986 г. прайшла курс павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў музычных ВНУ пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага.

А. У. Валадковіч з’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі заходнееўрапейскай музыкі ХХ стагоддзя. У цэнтры яе шматгадовай выкладчыцкай дзейнасці знаходзіцца “Гісторыя замежнай музыкі ХХ стагоддзя”. З іншых аспектаў выкладчыцкай дзейнасці А. У. Валадковіч вылучаецца курс «Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін», у межах якога прафесійныя веды і ўнікальны асабісты вопыт педагога перадаюцца студэнтам старшых курсаў спецыяльнасцяў «мастацтвазнаўства (музыказнаўства)» і «кампазіцыя».

Напрамак навуковых даследаванняў звязаны з сучаснай замежнай музыкай, музычным тэатрам ХХ стагоддзя. Гэта шматаспектна праяўляецца як у аб’ёмных і глыбокіх па думцы аўтарскіх публікацыях, так і ў лекцыях для музыказнаўцаў 1 курса  па дысцыпліне «Уводзіны ў спецыяльнасць» («Дыялог культур у музыцы ХХ стагоддзя»), лекцыях для слухачоў ФПКіП («Сучасная сітуацыя ў музычным мастацтве і стылістычныя далягляды новай музыкі», «Новыя рэаліі ў замежнай музыцы ХХ стагоддзі», «Міфалагічная прастора сучаснай оперы»).

Асаблівасці сучаснага музычнага тэатра разглядаюцца ў дыпломных даследаваннях, падрыхтаваных студэнтамі-музыказнаўцамі пад кіраўніцтвам А. У. Валадковіч. Сярод іх:

Сістэматычна кіруе курсавымі работамі па гісторыі замежнай музыкі, найлепшыя з якіх неаднаразова ўдзельнічалі і перамагалі на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ. У іх ліку:

 За шматгадовую плённую, добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё адукацыі ў сферы музычнай культуры, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, выхаванне адоранай і таленавітай моладзі ўзнагароджана Граматай установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (2021).

 Публікацыі

 Вучэбныя дапаможнікі:

 Артыкулы:

 Вычэбныя праграмы: