Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Царык Вольга Славаміраўна

Пасада: Вучоны сакратар, дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014, клас В.У. Дадзіёмавай); Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2020)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя замежнай музыкі XX стагоддзя, Гісторыя рускай музыкі, Гісторыя музыкі Расіі XX стагоддзя, Асновы лектарскай работы, Лектарская практыка, Уводзіны ў спецыяльнасць, Навуковае кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкай дысертацыямі


Нарадзілася 16 красавіка 1982 у г.Мінску (Рэспубліка Беларусь).

Вольга Славаміраўна – кандыдат мастацтвазнаўства (2018), выпускніца Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”, 2020). Прайшла спецыяльны курс па тэме “Вучоны сакратар у сістэме кіравання навуковай арганізацыяй” (Мінск, УА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, 2021).

Член Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, член Беларускага грамадства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, член РГА “Белая Русь”, член РГА “Беларускі саюз жанчын”.

З 2007 – выкладчык цыклавой камісіі “Музыказнаўства” УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім.М.К.Агінскага”. У 2009 году ёй была прысвоена II катэгорыя выкладчыка, у 2012 году – I катэгорыя выкладчыка, у 2016 году – вышэйшая катэгорыя выкладчыка. У 2009-2020 гг. была загадчыцай аддзялення “Музыказнаўства” установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім.М.К.Агінскага”.

З 2020 года – вучоны сакратар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, з 2022 – дацэнт кафедры. Член Савета па абароне доктарскіх (кандыдацкіх) дысертацый Д 09.01.01 па спецыяльнасці 17.00.02 “Музычнае мастацтва”. Сакратар Савета Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Выкладае курсы “Гісторыя замежнай музыкі XX стагоддзя”, “Гісторыя рускай музыкі”, “Гісторыя музыкі Расіі XX стагоддзя”, “Асновы лектарскай работы”, “Лектарская практыка”, “Уводзіны ў спецыяльнасць”, ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкай дысертацыямі.

У межах дысцыпліны “Асновы лектарскай работы” ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў накірунку спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства) да правядзення рознапланавых творчых мерапрыемстваў на канцэртных пляцоўках Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ТЮГ, канцэртнай залы “Верхні горад”, гарадской нотна-музычнай бібліятэкі і інш.

Аўтар шэрагу дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Грузіі.

У ліку публікацый Царык В.С.:

Манаграфія:

  • Царик О.С. Музыкальная культура малых городов Минской области: история и современность / О.С.Царик. – Минск, ГУ «МОЦНГ», 2020. – 270 с.

Навукова-публіцыстычныя выданні:

  • Царык, В. С. Вяртаннне / В. С. Царык, В. Г. Корсак. – Мінск [б.и.], 2011. – 68 с.
  • Сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Галоўны дырыжор Рыгор Сарока = Symphony orchestra of the Maladzechna music college named after M. K. Oginski. Chief conductor Rygor Saroka / [уклад.: В. Корсак, В. Царык ; гал. рэд. Ю. Цыбін ; пер. на англ. мову Л.  Шалухі]. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 237 с.
  • Царык, В. С. Маладзечанскі маладзёжны народны музычны тэатр / В. С. Царык. – Мінск : Рыфтур Прынт, 2016. – 49 с.
  • Oginski, М. K. Eight polonaises / М. K. Oginski ; mus. arrangement for symphony orchestra: R. Saroka, V. Rybinskaya ; forew. a. comment. V. Tsarik. – Rietavas : Oginski Cultural History Museum, 2016. – 169 S.

Нотнае выданне: Минщина музыкальная [Ноты]: камерно-инструментальная музыка / сост., аннотация и вступительное слово О.С.Царик. – Минск, ГУ «МОЦНГ», 2021. – 116 с.

Артыкулы (у рэцэнзіруемых навуковых выданнях, у навуковых зборніках), матэрыялы навуковых канферэнцый, тэзісы дакладаў (звыш 25).

Вучэбная праграма: Лекторская практика для направления специальности 1-21 04 02-01 Искусствоведение (музыковедение). – Минск, 2021. – 16 с.

Кандыдацкая дысертацыя: “Музыкальная культура малых городов Минской области в XX– начале XXI века: основные тенденции и направления развития” (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Мінск, 2018. Навуковы кіраўнік -доктар мастацтвазнаўства, прафесар, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь В.У. Дадзіёмава).

У 2020-2021 навучальным годзе Царык В.С. удзельнічала ў выкананні навукова-даследчай работы “Распрацаваць навукова-метадалагічныя падыходы да аналізу дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Стварыць рэкамендацыі па вызначэнні эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры”, уключанай у План навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на 2021 год.

Рэцэнзент навучальных праграм, лекцый, магістарскіх дысертацый, навуковых артыкулаў і дысертацыйных даследаванняў суіскальнікаў вучонага звання кандыдата мастацтвазнаўства. Эксперт Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Член журы рэгіянальных музычна-тэарэтычных алімпіяд, член журы конкурсаў навуковых прац СНТА з міжнародным удзелам (2021, 2022), член журы кафедральнага конкурсу маладых педагогаў “Прыступкі майстэрства” (2022), член журы адборачнага тура фестываля “Славянскі базар” (2020), старшыня журы конкурсу “Сонечны геній эпохі” сярод ДМШМ Мінскай вобласці (2021).

З 2010 года Вольга Славаміраўна вядзе інтэнсіўную культурна-асветніцкую працу, выступаючы ў якасці сцэнарыста і вядучай-лектара самых разнастайных творчых мерапрыемстваў, канцэртаў, фестываляў і конкурсаў. За гады працы ў Акадэміі музыкі правяла шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх – канцэрт “Каляды з капэлай “Санорус”” (Мінск, к/з “Верхні горад”, снежань 2020), канцэрт студэнцкага сімфанічнага аркестра да 250-годдзя з нагоды дня нараджэння Л.Бетховена, дырыжор Ю.Караваеў (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, красавік 2021), 3 канцэрта ў межах IV Міжнароднага Велікоднага фестываля: адкрыццё фестываля, канцэрт маладых выкладчыкаў Акадэміі, канцэрт харавой музыкі (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, травень 2021), Дзень дамбры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, чэрвень 2021), святочнае мерапрыемства з нагоды дня Народнага адзінства (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, верасень 2021), Адкрыццё канцэртнага сезону. Канцэрт да юбілею Д.Д. Шастаковіча (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, кастрычнік 2021), Беларуска-польскі праект. Гедымін Радкевіч. Прэзентацыя дыска з творамі (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, снежань 2021), канцэрт у межах творчага праекта “Парад духавых камерных ансамбляў” (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, сакавік 2022), Дабрачынны канцэрт студэнцкага хору Акадэміі “Святы вэлюм”. (Мінск, касцёл Св.Роха, красавік 2022), 3 канцэрта ў межах V Велікоднага фестываля “Мінулае. Сучаснае. Будучыня” (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, красавік 2022), “Святы Анёле”. Канцэрт-сустрэча з Л.К. Шлег у межах праекта “Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя” (Мінск, Нацыянальны мастацкі музей, травень 2022), “Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс”. Аўтарскі праект саліста НАВТ Рэспублікі Беларусь Д. Шабеці з удзелам Народнай артысткі Беларусі А.Масквіной у межах XXI Нацыянальнага фестываля песні і паэзіі “Маладзечна-2022” (Маладзечна, чэрвень 2022), канцэрт Насустрач фестывалю “Міжнародны тыдзень кансерваторый” (БДАМ, 21.20.2022), канцэрт Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы “Спадчына” з нагоды 130-годдзя Р.Шырмы (Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, 28.10.2022), творчы праект Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і лаўрэатаў XVI маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (БДАМ, 10.11.2022), Канцэрт у межах Міжнароднага праекта “Дні культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь ( БДАМ, 29.11.2022), Канцэрт духавога аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам М.Расохі ў межах Юбілейнага тыдня Акадэміі (БДАМ, 05.12.2022), урачыстае паседжанне Савета Акадэміі ў межах Юбілейнага тыдня Акадэміі (БДАМ, 08.12.2022) і іншыя.

Выступае ў якасці музыкаведа-крытыка ў рэгіянальных і рэспубліканскіх друкаваных выданнях і на інтэрнэт-парталах (яе артыкулы выдадзены ў часопісе “Мастацтва”, у газетах “Культура”, “Літаратура і мастацтва”, “Маладзечанская” і “Рэгіянальная газета”). У 2015 годдзе па заказу Мінаблвыканкама для выдання пра знакамітых людзей Беларусі ёю была падрыхтавана публікацыя пра Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Юрэвіча Г.І.

Узнагароджана Падзякай ДУА “Інстытут культуры Беларусі” (2012), Ганаровай граматай Упраўлення па ідэалогіі, культуры і справам моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2013), Ганаровай граматай Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта (2018), дыпломам IV Міжнароднага Велікоднага фестываля (2021), Падзякай рэктара Акадэміі (2022).

pic pic pic