- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Целяпнева Ірына Робертаўна 

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. Луначарскага (1987, клас фартэпіяна В.Л. Рахленка), там жа пад яе кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1990)
Выкладаемыя дысцыпліны: Фартэпіяна


Нарадзілася 11 ліпеня 1964 у г.Мінску (Беларусь)

Творчую дзейнасць пачала ў 1987 г. у якасці канцэртмайстра кафедры спеваў БГК. З 1997 года – выкладчык, з 2013 года – дацэнт кафедры фартэпіяна. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2019) За перыяд з 1997 г. падрыхтавала больш за 100 спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у розных навучальных установах, канцэртных арганізацыях Беларусі і за мяжой. Некаторыя выпускнікі працуюць у якасці канцэртмайстра ў музычных школах.

Асаблівую ўвагу ўдзяляе прапагандзе нацыянальнай музыкі, класічнай і сучаснай. У экзаменацыйныя і канцэртныя праграмы ўключаны творы Я. Д. Голанда, М. К. Агінскага, С. Манюшкі, А. В. Багатырова, Л.М. Абеліевіча, Э. М. Тырманд, П. П. Падкавырава, Дз. Б. Смольскага, І. М. Лучанка, Г. Гарэлавай, Д. Далгалёва і Д.Лыбіна, а таксама творы маладых беларускіх кампазітараў.

Педагагічную работу на кафедры фартэпіяна БДАМ сумяшчла з работай у Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у якасці канцэртмайстра.

У складзе розных ансамбляў гастралявала ў Беларусі, Расіі, Германіі, Галандыі, Бельгіі, Кітаі, Тайвані, Італіі, Расіі.Пастаянна аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і музычных школ рэспублікі.Сярод студэнтаў класа — лаўрэаты і дыпламанты Міжнародных і Рэспубліканскіх конкурсаў у Маскве, Екацярынбургу, Мінску.

Публікацыі:

 Аўтарскія транскрыпцыі: Две авторские транскрипции романсов Наполеона Орды в сборнике «Беларуская вакальная музыка XIX – XX стагоддзяў» // БГАМ. Минск – 2015.- С. 63-73.