- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шацкая Таццяна Ігараўна

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2002, «Інструментальнае выканальніцтва», фартэпіяна), там жа магістратура (2003) пад кіраўніцтвам В.Ў.Шацкага; аспірантура БДАМ (2007) пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка
Выкладае дысцыпліны: Фартэпіяна


 

Нарадзілася 11 кастрычніка 1978 года у г. Магілёве (Рэспубліка Беларусь).

Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1997 года. З 2002 года працавала канцэртмайстрам на педагагічным факультэце БДАМ, там жа з 2002 года выкладала на кафедрах спецыяльнага фартэпіяна і фартэпіяна па сумяшчальніцтве. У гэтыя гады працавала па сумяшчальніцтве на аддзяленні спецыяльнага фартэпіяна МДМК імя Н.А. Рымскага-Корсакава. У 2009-2014 гадах – выкладчык аддзялення спецыяльнага фартэпіяна МДКМ. З 2014 года – выкладчык кафедры фартэпіяна БДАМ, кафедры спецыяльнага фартэпіяна па сумяшчальніцтве. З 2016 года – старшы выкладчык кафедры фартэпіяна, кафедры спецыяльнага фартэпіяна і падрыхтоўчага аддзялення па сумяшчальніцтве. З 2019 года – дацэнт кафедры фартэпіяна.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2013), член Беларускага саюза жанчын (2021). Штогод удзельнічае ў працы ФПКП БДАМ, чытае курс лекцый па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі для кіруючых работнікаў і спецыялістаў, адукацыйнай праграме па тэматыцы «Удасканаленне выканальніцкага майстэрства», лекцыі на курсах павышэння кваліфікацыі для педагогаў ДШМ Рэспублікі Беларусь у БДУКМ. У розныя гады праводзіла майстар-класы, аказвала метадычную дапамогу музычным школам і школам мастацтваў                г. Магілёва, г. Мінска, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Студэнты Шацкай Т.І. 28 разоў станавіліся лаўрэатамі і ўладальнікамі вышэйшых узнагарод 18 міжнародных конкурсаў у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Беларусь, ЗША, Вялікабрытаніі.

Сярод вучняў Шацкай Т.І. – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Карсюк Вераніка, Канавалаў Аляксандр, Рыжкова Святлана, Русак Ганна, Лю Цзюньи, Линь Сижань, Ло Сы, Зоева Аліна, Маёрава Валерыя, Падліпская Марыя, Шыманская Соф’я, Крэзо Кацярына, Кірчанка Ўладзіслаў, дыпламант розных конкурсаў Шабанава Юлія.

Шацкая Т.І. з’яўляецца:

 Удастоена:

Выхавала і выпусціла 26 спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у музычных і адукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Шацкая Т.І. і яе вучні вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаючы ўдзел у шматлікіх канцэртах і мастацкіх праектах на розных пляцоўках нашай краіны (звыш 30 канцэртаў). Сярод іх – юбілейныя канцэрты (ёсць запісы на СD), тэматычныя канцэрты, канцэрты-лекцыі. З’яўляецца аўтарам (сааўтарам) і арганізатарам вечара памяці прафесара В.У. Шацкага «Паэт раяля» (2014), аўтарам праектаў і вядучай такіх тэматычных канцэртаў, як «Espessivo» (2017), «Con estro poetico» (2018), «Con incanto» (2019), «Лікі пяці стагоддзяў (ад барока да сучаснасці)» (2021), «Сугучча» (2022).

З’яўляецца аўтарам каля 20 навуковых артыкулаў і публікацый. Рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Усе матэрыялы канферэнцый апублікаваныя.

Публікацыі:

З’яўляецца аўтарам вучэбнага выдання:

Артыкулы: