- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шацкая Таццяна Ігараўна

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2002, «Інструментальнае выканальніцтва», фартэпіяна), там жа магістратура (2003) пад кіраўніцтвам В.Ў.Шацкага; аспірантура БДАМ (2007) пад кіраўніцтвам В.Л.Яканюка
Выкладае дысцыпліны: Фартэпіяна


Нарадзілася 11 кастрычніка 1978 года у г. Магілёве (Рэспубліка Беларусь).

Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1997 года. З 2002 года працавала канцэртмайстрам на педагагічным факультэце БДАМ, там жа з 2002 года выкладала на кафедрах спецыяльнага фартэпіяна і фартэпіяна па сумяшчальніцтве. У гэтыя гады працавала па сумяшчальніцтве на аддзяленні спецыяльнага фартэпіяна МДМК імя Н. А. Рымскага-Корсакава. У 2009-2014 гадах – выкладчык аддзялення спецыяльнага фартэпіяна МДКМ. З 2014 года – выкладчык кафедры фартэпіяна БДАМ, кафедры спецыяльнага фартэпіяна па сумяшчальніцтве. З 2016 года – старшы выкладчык кафедры фартэпіяна, кафедры спецыяльнага фартэпіяна і падрыхтоўчага аддзялення па сумяшчальніцтве. З 2019 года – дацэнт кафедры фартэпіяна.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2013), член Беларускага саюза жанчын (2021), член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” (2024).

Штогод удзельнічае ў працы ФПКП БДАМ, чытае курс лекцый па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі для кіруючых работнікаў і спецыялістаў, адукацыйнай праграме па тэматыцы «Удасканаленне выканальніцкага майстэрства», лекцыі на курсах павышэння кваліфікацыі для педагогаў ДШМ Рэспублікі Беларусь у БДУКіМ. У розныя гады праводзіла майстар-класы, аказвала метадычную дапамогу музычным школам і школам мастацтваў г. Магілёва, г. Мінска, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Працавала старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па правядзенні дзяржаўнага экзамену перападрыхтоўкі по спецыяльнасці 2-18 01 71 “Інструментальная музыка” (БДУКіМ, г. Мінск, 2022 ).

Студэнты Т.І. Шацкай 44 разы станавіліся лаўрэатамі і ўладальнікамі вышэйшых узнагарод 27 міжнародных конкурсаў у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Беларусь, ЗША, Вялікабрытаніі.

Сярод вучняў Т.І. Шацкай– лаўрэаты міжнародных конкурсаў Карсюк Вераніка, Канавалаў Аляксандр, Рыжкова Святлана, Русак Ганна, Лю Цзюньі, Лінь Сижань, Ло Сы, Зоева Аліна, Маёрава Валерыя, Падліпская Марыя, Шыманская Соф’я, Крэзо Кацярына, Кірчанка Ўладзіслаў,  Калядка Марыя, Лунёва Алена, Сямёнаў Ілля, Цай Сылінь, Зяленская Соф’я, Саковіч Ілля, Лачынава Діяна, дыпламант розных конкурсаў Шабанава Юлія.

Шацкая Т.І. з’яўляецца лаурэатам 7 міжнародных конкурсаў:

Удастоена:

Выхавала і выпусціла 26 спецыялістаў, якія паспяхова працуюць у музычных і адукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Т.І Шацкая. і яе вучні вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаючы ўдзел у шматлікіх канцэртах і мастацкіх праектах на розных пляцоўках нашай краіны (звыш 30 канцэртаў). Сярод іх – юбілейныя канцэрты (ёсць запісы на СD), тэматычныя канцэрты, канцэрты-лекцыі. З’яўляецца арганізатарам і адным з аўтараў вечара памяці прафесара В.У. Шацкага “Паэт раяля” (2014), аўтарам праектаў і вядучай такіх тэматычных канцэртаў, як “Espessivo” (2017), “Con estro poetico” (2018), “Con incanto” (2019), “Лікі пяці стагоддзяў (ад барока да сучаснасці)” (2021), “Сугучча” (2022), “Стылі і вобразы” (2023), “Свечка памяці” , прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2024), “Музыка часоў” (2024).

Сакратар і адна з арганізатараў Першага адкрытага рэспубліканскага (з міжнародным ўдзелам) конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна (г. Мінск, 2022).

З’яўляецца аўтарам каля 20 навуковых артыкулаў і публікацый. З 2004 года ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях. Усе матэрыялы канферэнцый апублікаваныя.

Публікацыі:

З’яўляецца аўтарам вучэбнага выдання:

Артыкулы:

З’яўляецца аўтарам (сумесна з Б.І. Спектарам) вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне ”Фартэпіяна” для спецыяльнасці 7-07-0215-01 Музыказнаўства (2023).