Кафедра фартэпіяна

Салашэнка Ганна Пятроўна

Пасада: Выкладчык кафедры фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1990, клас фартэпіяна Л. С. Шаламенцавай)
Выкладаемыя дысцыпліны: фартэпіяна.


Нарадзілася 24 лістапада 1966 года ў горадзе Мінску.

У 1985 годзе скончыла ССМШ пры БДК (клас Ж.С.Жыў).

У 1990 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

З 1989 года па сённяшні дзень працуе канцэртмайстрам кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі (класы Мнацаканава В. Г., Праваторава Г. П., Калядка М. С., Галяса Ю. В., Берсана М. І.). У 2000 годзе прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Падчас працы прымала ўдзел у творчых праектах:

  • майстар-класы з запрошанымі дырыжорамі;
  • кафедральныя конкурсы;

Адначасова працавала канцэртмайстрам на вакальнай кафедры.

Мае грамату за высокі прафесіяналізм і канцэртмайстарскае майстэрства.

З 2022 года выкладчык кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

pic pic pic