- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кузаўкова Ірына Пятроўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983, клас фартэпіяна В. У. Шацкага)
Выкладаемыя дысцыпліны: Фартэпіяна


Нарадзілася 6 студзеня 1958 у г. Дэсаў (Германія).
З 1982 года — канцэртмайстар кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (класы прафесара В. У. Роўда, прафесара М. П. Дрынеўскага, дацэнта В. Л. Аўраменка, дацэнта Н.Н.Хвісюка, дацэнта Ю. А. Караева, народнай артысткі Беларусі Н.І.Ламановіч, старшага выкладчыка В. Я. Янум).

З 1982 па 2021 гады з’яўлялася канцэртмайстрам студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Рэпертуар І. П. Кузовковай ахоплівае вялікая колькасць беларускіх і замежных твораў. Актыўна сумяшчае працу ў класе па дырыжыраванні, канцэртную дзейнасць і прафарыентацыйную працу. Яе выкананне вылучаецца бездакорным пачуццём стылю, тэхнічнай дакладнасцю.Адметная працаздольнасць дазваляе сумяшчаць педагагічныя функцыі з пасадай намесніка адказнага сакратара прыёмнай камісіі і старшыні прафсаюзнай арганізацыі.

У якасці канцэртмайстра Ірына Пятроўна Кузаўкова паспяхова ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу значных міжнародных творчых мерапрыемстваў з хорам студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У іх ліку-выкананне Мессы c-moll В.А. Моцарта (г. Альтэнберг, Германія, 2006);  Трынаццатай сімфоніі Дз. Шастаковіча (г. Бон, Германія, 2008); араторыі Г. Гендэля «Ізраіль у Егіпце», оперы Г. Даніцэці «Ганна Балейн» (г. Альтэнберг, г. Дортмунд, Германія, 2009); оперы Дж.Вердзі «Карсар» (г. Дортмунд, г. Кёльн, Германія, 2011); канцэртнае выкананне оперы «Поргі і Бэс» Дж. Гершвіна (г. Мінск, 2012г.); шэраг канцэртаў у рамках Дванаццатага Маскоўскага Велікоднага фестывалю (г. Масква, 2013г.); сумесны канцэрт студэнцкага хору з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь «TANGO» (г. Мінск, 2013г.); канцэрт на ўрачыстым закрыцці XI Пеўчай акадэміі (г. Гомель, 2013г.); сумесны канцэрт студэнцкага хору і сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Страсці па Матфею» (г. Мінск, 2014г.); сольныя канцэрты ў ВНУ-партнёрах (Літоўская акадэмія музыкі і тэатра, музычны ўніверсітэт імя Ф. Шапэна, музычная акадэмія імя Ф. Ліста, Шанхайская кансерваторыя музыкі, 2016г.); Канцэртныя праграмы ў рамках ХVI фестывалю «Міжнародны тыдзень кансерваторый» (г. Санкт-Пецярбург, Расія, 2016г.); канцэртныя праграмы ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку беларускага дыпламатычнай прысутнасці ў Іспаніі (г. Мадрыд, Іспанія, 2016г.); штогадовыя канцэрты ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на якіх Ірына Пятроўна акампанавала хору студэнтаў і ўдзельнічала ў падрыхтоўцы прэм’ерных выкананняў у Беларусі араторыі Г. Гендэля «Ізраіль у Егіпце», «Рэквіем» А. Шнітке, оперы Дж.Гершвіна «Поргі і Бэс», «Месса з Буэнас-Айрэса» М. Палмеры, «Дзіцячая Месса» Дж.Раттэра.

Толькі за апошнія гады ў выкананні студэнцкага хору пад акампанемент І.П. Кузовковой на Дзяржаўных іспытах у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прагучалі такія буйныя сачыненні, як сцэны з оперы Г. Даніцэці «Ганна Балейн», араторыя Г. Ф. Гендэля «Ізраіль у Егіпце» (2009), кантата «Курскія песні» і «Патэтычная араторыя» Г. Свірыдава, «Дзіцячая Месса» Дж.Раттэра (2015), шэраг камерных кантат І. С. Баха (2016), араторыя «Поры года» Й.Гайдна, Месса №15 («Каранацыйная») В. Моцарта, кантата «Stabat mater» Дж.Пергалезі (2017).

Ірына Пятроўна прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні буйных адукацыйных праектаў на базе кафедры харавога дырыжыравання, сярод якіх: «Харавыя старонкі XX стагоддзя» (2016г.); конкурсы харавых дырыжораў сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (2012, 2015, 2018гг.), адкрытыя конкурсы харавых дырыжораў імя У. В.Роўда (2009, 2011, 2014, 2016гг.). За гады працы ў класах прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры харавога дырыжыравання ў якасці канцэртмайстра падрыхтавала шэраг лаўрэатаў міжнародных конкурсаў па харавым дырыжыраванні, сярод якіх: Г.Мацяс (1986, г. Рыга, Латвія; 1987, г. Санкт-Пецярбург, Расія), М. Янушкевіч (2008, г. Вроцлаў, Польшча), І. Козіч (2021, г. Тула, Расія, 2022, г. Саратаў, Расія).

За плённую творчую і педагагічную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўзнагароджана граматай Упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2007г.), Граматай, Ганаровай граматай, нагрудным знакам Мінскай гарадской арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў культуры (2002, 2007, 2012гг.), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі.

Граматай Беларускай дзяржаўная акадэміі музыкі за плённую, добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё адукацыі ў сферы нацыянальнай беларускай музычнай культуры (2015г.), Падзякай Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за плённую, добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійным майстэрства, удасканаленне і папулярызацыю музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь (2016г.).