Кафедра фартэпіяна

Карасёва Вольга Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. Луначарскага (1982, клас фартэпіяна Л.А. Матуковской)
Выкладаемыя дысцыпліны: Фартэпіяна


Нарадзілася 23 красавіка 1959 года ў г. Мінску (Беларусь).

З 1984 г. – канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Да 2004 г. – канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі. Педагагічную дзейнасць пачала з 2001 г. на кафедры фартэпіяна. З 2003 г. – штатны выкладчык кафедры фартэпіяна. У 2021 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дыпламант нацыянальных конкурсаў (канцэртмайстэрскае майстэрства; 1987, 1991; Мінск Беларусь).

Лаўрэат 1 прэміі XXIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Musica Classica»
(г. Руза, Расія, 2018).

Выступала ў канцэртах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, музеях і тэатрах горада Мінска. Штогод праводзіць канцэрты студэнтаў класа на сцэне акадэміі і на розных канцэртных пляцоўках горада.

Сярод выхаванцаў (звыш 150), студэнты класа звыш 10 разоў станавіліся лаўрэатамі міжнародных конкурсаў: Лобан Е., Рудая А., Бараноўская Е., Баршчова К., Чарэнка Ф., і інш.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.

Узнагароджана падзякай рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2017-2018 навучальны год); падзякамі і дыпломамі арганізатараў конкурсаў і фестываляў за падрыхтоўку лаўрэатаў (шматразова).

Публікацыі:

  • К вопросу о развитии образного мышления в работе со студентами класса фортепиано (на примере цикла В.Л.Гиллока «24 короткие пьесы во всех тональностях») // Вести Белорусской государственной академии музыки. Вып.19. Минск, 2011.
  • Произведения Михаила Клеофаса Огинского в классе фортепиано в учреждении высшего образования.// Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып.50. Минск 2020.
  • Работа над вокальным аккомпанементом в классе фортепиано на материале романсов Михаила Клеофаса Огинского.// Вести института современных знаний. Вып.86. Минск, 2021.
  • Оптимизация подбора репертуара в класса фортепиано в учреждении высшего образования.// Вести института современных знаний. Вып.27. Минск, 2021.
pic pic pic