- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Каральчук Наталля Пятроўна

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В.Луначарскага (1984, клас фартэпіяна І.А.Цвятаевай)
Выкладае дысцыпліны:  Фартэпіяна


Нарадзілася 19 траўня 1960 у г.Брэсце (Беларусь).

З 1984 года – канцэртмайстар кафедры аркестровага дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1992 годзе надана найвышэйшая кваліфікацыя. Педагагічную дзейнасць пачала з 2014 года выкладчыкам кафедры фартэпіяна (па сумяшчальніцтву), з 2016 года – у штаце. З 2018 года – старшы выкладчык. З 2022года— дацэнт кафедры фартэпiана. Таксама праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў (Масква, Расія, 2021; Краснаярск, Расія, 2021;  Мінск, Беларусь, 2022).

Брала ўдзел у канцэртах у залах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у канцэртнай зале «Верхні горад», у канцэртнай зале Палаца Рэспублікі. Штогод ладзіць канцэрты студэнтаў класа на сцэне Акадэміі музыкі ды іншых канцэртных пляцоўках горада.

Студэнты класа неаднаразова станавіліся лаўрэатамі міжнародных конкурсаў: М.Нахай, Ул. Ільюшонак, А.Гаўрыленка, Э.Кажушка, М.Мурашка, Жэнь Баюй, М.Куртанідзэ.

Аўтар даклада на Рэспубліканскай канферэнцыі па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва.

Узнагароджана

Публікацыі

У якасці артыста камернага ансамбля ажыццявіла шэраг фондавых запісаў НДТРК РБ твораў кампазітара Ул.Каральчука, у тым ліку «5 элеганцый» для кларнета і ф-на; Трыо для скрыпкі, віяланчэлі і ф-на.