Кафедра фартэпіяна

Фінскі Іван Аляксандравіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас А. Я. Сікорскага), там жа магістратура
Выкладаемыя дысцыпліны: Фартэпіяна


Іван Фінскі нарадзіўся ў 1985 годзе. Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (клас выкладчыка Ю. А. Шырынавай).

Прымаў удзел у шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. У 2002 г. стаў лаўрэатам Міжнароднага Фестывалю Славянскай музыкі (Украіна, Мелітопаль).

У 2016 г. быў ганараваны срэбранага медаля Нацыянальнага акадэмічнага Таварыства «Мастацтва-Навука-Славеснасць» за выканальніцкае мастацтва (Францыя, Парыж).

Мае вялікі вопыт выступленняў з сольнымі праграмамі і ў складзе ансамбляў. Быў удзельнікам шматлікіх фестываляў у Англіі, Нарвегіі, Аўстрыі, Украіны. Піяніст неаднаразова выступаў у суправаджэнні Беларускага Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра, супрацоўнічаў у запісах і канцэртах з сімфанічным аркестрам «Маладая Беларусь» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі М. Казінца і з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Н.Міхайлавай.

pic pic pic