- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Каральчук Уладзімір Мікалаевіч

Пасада: Дэкан аркестравага факультэта, прафесар кафедры кампазіцыі
Вучонае званне: Прафесар (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1982, клас Э.М.Азарэвіч; 1992, клас Дз.Б.Смольскага); там жа асістэнтура-стажыроўка (клас Дз.Б.Смольскага);
Выкладчык дысцыплін: Кампазіцыя, Поліфанія, Інстументоўка і інш.


Каральчук Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 8 ліпеня 1958 у г.Мінску, БССР. У Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі працуе з 1993 года: выкладчык кафедры кампазіцыі (па сумяшчальніцтву), с 1997 – старшы выкладчык кафедры кампазіцыі (па сумяшчальніцтву) і кафедры інструментоўкі (з 1998 года), с 2008 – дацэнт, с 2018 – прафесар кафедры кампазіцыі. Вядзе курсы кампазіцыі, апрацоўкі і сачынення, чытання партытур, курс поліфаніі ў студэнтаў-кампазітараў і студэнтаў оперна-сімфанічнага дырыжыравання. Дэкан факультэта народных інструментаў (з 2014 і па цяперашні час). Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Асноўным напрамкам творчасці з’яўляецца камерная і сімфанічная музыка.

Уладзімір Каральчук з’яўляецца лаўрэатам VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу кампазіцыі “Mandolinissimo” (2010, г.Осака. Японія), уладальнік Гран-пры XIV Усерасійскага фестывалю-конкурсу сучаснай музыкі для рускага нацыянальнага аркестра “Музыка России” (2016, г.Масква, Расійская Федэрацыя).

Сярод вучняў – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па кампазіцыі, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі С.Рынкова, А.Гуціна, Д.Паўлоцкая, Г.Рудая, У.Ільюшонак, В.Бараноўская.

Распрацаваў і выдаў вучебныя праграмы для музычных ВНУ па поліфаніі строгага пісьма, тэорыі музыкі, музычна-тэарэтычных сістэмах для спецыяльнасці “Кампазіцыя”, ВМК па вучэбнай дысцыпліне “Поліфанія” (строгае пісьмо) для спецыяльнасці “Кампазіцыя”.

Узнагароды: Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994) і Упраўлення культуры Мінгарвыканкама (2007), Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2017). Нагрудный знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культтуры Беларусі” (2022).

Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванамі і электроннымі СМІ.

Аўтар сімфоній

Аўтар перакладанняў

Літаратура аб педагогу