- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сенатарава Дар’я Віктараўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, аспірантура(там жа)
Выкладчык дысцыплін: “Руская мова як замежная” ў студэнтаў асноўных курсаў, “Замежная мова ў сферы прафесійнай камунікацыі” ў магістрантаў, “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”, “Гісторыя сусветнай літаратуры” ў студэнтаў асноўных курсаў.


Нарадзілася  16.11.1984  у г. Мінску.

Выдатна скончыла факультэт рускай філалогіі БДПУ ім. М.Танка (2007) па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура”, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі (2006); аспірантуру (там жа) у 2010 па спецыяльнасці “Руская мова”.

У БДАМ працуе з 2010 года, з 2013 года займае пасаду старшага выкладчыка кафедры моў, потым сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Выкладае наступныя дысцыпліны: “Руская мова як замежная” ў студэнтаў асноўных курсаў, “Замежная мова ў сферы прафесійнай камунікацыі” ў магістрантаў, “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”, “Гісторыя сусветнай літаратуры” ў студэнтаў асноўных курсаў.

Сфера навуковых інтарэсаў – сучаснае мовазнаўства, методыка выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай школе, педагогіка вышэйшай школы, міжкультурная камунікацыя, лінгвадыдактыка. Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый (больш за 20), сярод якіх

Аўтар шэрагу навуковых і вучэбна-метадычных работ (больш за 20), сярод якіх

Выдадзены ВМК па «Гісторыі сусветнай літаратуры» 2021 г. – 108 стар. (2021).

Пастаянна вядзецца работа па актуалізацыі матэрыялаў выкладаемых курсаў, актуалізуюцца метадычныя распрацоўкі, ажыццяўляецца падбор матэрыялаў атэстацыі студэнтаў і магістрантаў, распрацоўваюцца матэрыялы практычных заняткаў па рускай мове, заданні для бягучай, прамежкавай, выніковай атэстацыі.

Член экзаменацыйнай камісіі на кандыдацкіх іспытах па замежнай мове (рускай) у магістрантаў.

Прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах кафедры і ВНУ.