- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сазановіч Наталля Валянцінаўна

Пасада: Загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, дацэнт кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1981, клас фартэпіяна Р.І. Шаршэўскага); аспірантура Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР (1987) пад кіраўніцтвам У.М. Конана
Выкладчык дысцыплін: Філасофія, Філасофія і метадалогія навукі, Філасофія музыкі, Псіхалогія мастацкай творчасці, Эстэтыка


Нарадзілася 11 ліпеня 1958 г. у г. Мінску (БССР).

1987-92 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук БССР. З 1981 (з перапынкамі) па 1999 г. – канцэртмайстар кафедры харавога дырыжыравання (кл. дац. А.П. Зелянковай), 2000 – выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры фартэпіяна (2009). Стажыроўка ў РАМ імя Гнесіных (клас праф. Нырковай В.Д., 2012). З 2006 па сумяшчальніцтве вядзе курс філасофіі ў студэнтаў, з 2011 у магістрантаў і аспірантаў курс “Філасофіі і метадалогія навукі”. Загадчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2012-2018). З 01.09.2021 – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Кіраўнік СНТА фартэпіяннага аддзялення (з 2010 па 2012). Галоўны рэдактар ​​газеты “Беларускi музыкант” Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2011 па 2018). Намеснік старшыні прафкама супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1995). Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Н.В. Сазановіч вядзе актыўную навуковую і метадычную працу, з’яўляецца аўтарам 60 навуковых прац.  Мае дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Музычна-педагагічнае майстэрства” VIII Міжнароднага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў і кампазітараў “Рамантызм: вытокі і гарызонты” (г. Масква. РАМ імя Гнесіных, 23-30 чэрвеня 2016 г.), а таксама шэраг дыпломаў за педагагічнае майстэрства Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі (акадэміі) імя М.П. Мусаргскага, Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова, Акадэміі харавога мастацтва ім. В.С.Папова. Праходзіла павышэнне кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” па праграмах “Актуальныя праблемы сучаснага мастацтва Беларусі”, пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі № 3503200, рэг. №380 ад 7 лютага 2020 г., “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: новыя падыходы”, пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі №3997944, рэг. №2096 ад 03.06.2022 г.

З’яўляецца намеснікам старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын” Акадэміі музыкі.

Узнагароджана Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2007), мае дыплом IV Усерасійскага фестывалю-конкурсу музычна-асветніцкіх праграм па курсе фартэпіяна для студэнтаў розных спецыяльнасцей “За творчую ініцыятыву ў развіцці асветніцкай дзейнасці курса фартэпіяна” (РАМ імя Гнесіных, Беларускай акадэміі музыкі за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў выхаванні таленавітай моладзі (2012), Граматай Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (2015), дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I Рэспубліканскай выстаўкі фотаработ “Сто асоб – моладзь у гісторыі і культуры” Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Fest-art.by (Мінск, 2013), дыпломам за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў “Наш час – ініцыятыва” (Мінск, 2013); Ганаровай граматай Мінгарвыканкама (2017 г.); Ганаровай граматай Акадэміі музыкі за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў выхаванні таленавітай моладзі (2018 г.).

Член журы I і III Міжнародных конкурсаў фартэпіяннай падрыхтоўкі студэнтаў дырыжорска-харавых, тэарэтычных і кампазітарскіх аддзяленняў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў імя В.С. Цвяцікава “Шлях да майстэрства” (люты 2008, 2012 гады, Расія, г. Екацярынбург), член аргкамітэта Першага і Другога міжнародных фестываляў “Беларускія фартэпіянныя асамблеі” (2013, 2015). Арганізацыя і правядзенне I Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна “Карэлія – ​​Беларусь” Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К.Глазунова, 13-18 красавіка 2021 г. (навуковы кіраўнік і член журы).

Мастацкі кіраўнік творчага праекта “Музыка ў музеі” (ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”) (з 2008), у рамках якога праведзена больш за 50 канцэртных і асветніцкіх мерапрыемстваў у г.Мінску і РБ (аўтар канцэпцыі і вядоўча).

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях (больш за 30) па пытаннях эстэтыкі і культуры барока, філасофска-эстэтычным поглядам М.К. Сарбеўскага, праблемам музычна-асветніцкай дзейнасці ў музейнай прасторы сучаснага соцыума, анталогіі музычнага мастацтва, праблеме інтэнцыйнасці, аналізу духоўна-маральных асноў асобаснай самасвядомасці выканаўцы; шэрагу метадычных распрацовак па дысцыпліне “Філасофія і метадалогія навукі”, вучэбнай праграмы па дысцыпліне “Культуралогія” (сумесна з дац. Драгавец Г.У.), ВМК “Філасофія музыкі” (сумесна з дац. Сакалоўскай М.М.).

Публікацыі:

Літаратура аб педагогу: