- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Гісторыя кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

На кафедры працуе 18 выкладчыкаў, сярод іх адзін прафесар (па пасадзе), тры дацэнты, тры кандыдаты навук (філасофскіх навук, філалагічных навук, культуралогіі).

Мэты кафедры – выхаванне высокаадукаванай асобы музыканта-інтэлектуала ў рэчышчы гуманістычных ідэалаў, духоўных і маральных традыцый беларускага народа, пашырэнне культурнага і эстэтычнага кругагляду студэнцкай моладзі, фарміраванне цэласнага светапогляду сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, чалавека, які валодае сістэмай каштоўнасцей ў сучасным соцыуме.

Кафедра з’яўляецца агульнаакадэмічнай і аб’ядноўвае выкладчыкаў з розных галін ведаў – філасофіі, гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі, эстэтыкі, культуралогіі, філалогіі, фізічнай культуры. З улікам спецыфікі творчай ВНУ выкладчыкі кафедры праводзяць заняткі для ўсіх студэнтаў і магістрантаў акадэміі, для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і ФПКП.

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ажыццяўляе арганізацыйна-метадычную і вучэбна-метадычную работу па ўкараненні ў навучальны працэс распрацаваных і зацверджаных навучальных праграм, падрыхтаваных ВМК для студэнтаў акадэміі музыкі.

Актуалізаваны наступныя віды навуковай і вучэбна-метадычнай работы:

Павышэнне кваліфікацыі ажыццяўляецца на спецыялізаваных курсах ў РІВШ (г. Мінск).

Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: Гісторыя (інтэграваны модуль), Паліталогія (інтэграваны модуль), Філасофія (інтэграваны модуль), Эканоміка (інтэграваны модуль), Палітычная думка Беларусі, Знешняя і ўнутраная палітыка беларускай дзяржавы, Менеджмент у сферы культуры, Псіхалогія мастацкай творчасці, Культура: мовы мастацтва, Асновы сучаснага прыродазнаўства, Эстэтыка, Асновы музычнай інфарматыкі, Асновы інфармацыйных тэхналогій (магістратура), Філасофія і метадалогія навукі (магістратура), БЖЧ (Бяспека жыццядзейнасці чалавека), Вялікая Айчынная вайна , Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, Філасофія музыкі, Беларуская мова (прафесійная лексіка), Замежная мова (англійская, нямецкая, італьянская, руская мова як замежная), Фізічная культура, Прафілактыка прафесійных захворванняў музыкі, Гісторыя мастацтваў, Гісторыя мастацтва Беларусі, Гісторыя сусветнай літаратуры, Сучасныя тэндэнцыі кіраўніцкай дзейнасці музыканта (магістратура), Замежная мова ў сферы прафесійнай камунікацыі (магістратура)

Выхаваўчая праца

У сваёй працы педагогі кафедры выкарыстоўваюць розныя формы выхаваўчай работы са студэнтамі: індывідуальныя зносіны і кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі і ўдзел у тэматычных акцыях, прымеркаваных да дзяржаўных свят, у мерапрыемствах, якія сістэматычна праводзяцца ў акадэміі.

Важным напрамкам работы кафедры з’яўляецца далучэнне студэнтаў акадэміі да навукова-даследчай работы: правядзенне сумесна са студэнцкім навукова-творчым таварыствам навукова-практычнага семінара “Філасофія музыкі: ад антычнасці да рамантызму” (2022 г.). У 2022 г. створаны студэнцкі філасофска-эстэтычны гурток “Гнозіс”, адной з задач якога з’яўляецца сінтэз гуманітарных ведаў і канцэртнай практыкі, музычна-асветніцкая работа ў музейнай прасторы г. Мінска, набыццё навыкаў публічных выступленняў і пашырэнне пазнавальнага поля ў сферы анталогіі музычнага мастацтва.

Адмысловую ролю ў арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу кафедры іграе фізічная культура, якая актыўна ўздзейнічае на фізічнае развіццё будучых музыкантаў, зберажэнне іх здароўя. Сярод мерапрыемстваў: арганізацыя работы аздараўленчых груп па спартыўных інтарэсах: шахматы, настольны тэніс, валейбол, атлетычная гімнастыка, АФП (фітнес); правядзенне спаборніцтва па праграме круглагадовай спартакіяды акадэміі: шахматы, настольны тэніс, міні-футбол, валейбол, баскетбол; правядзенне першынстваў акадэміі па танцавальнай аэробіцы, правядзенне турытычных паходаў выхаднога дня па культурна-гістарычных мясцінах; правядзенне лекцый, гутарак, кансультацый аб здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы захворванняў; удзел каманды акадэміі ў Рэспубліканскай акцыі “Спорт і алімпізм”; у спартыўным свяце, прысвечаным Дню Перамогі; у мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”; удзел у грамадскіх карысных мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню; удзел у валанцёрскім руху.

Навуковая праца кафедры адлюстравана ў апублікаваных манаграфіях, артыкулах і тэзісах выкладчыкаў. У 2021–2022 гг. кафедрай былі праведзены навукова-практычныя семінары і канферэнцыі на тэмы: «Ідэі патрыятызму ў гісторыі і філасофіі», навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Топас «гульня» ў культуры і філасофіі», Літаратурныя Калядныя чытанні (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь «Гасціная Уладзіслава Галубка»).

Кафедра філасофіі існуе ў акадэміі з моманту яе ўтварэння (1932 г.). З кафедры марксізму-ленінізму яна была пераўтворана ў кафедру грамадскіх навук, затым у кафедру філасофіі (1991 г.). Змена назвы кафедры адлюстравала тыя перамены ў змесце выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія ўнёс гістарычны час: паслядоўнае пашырэнне светапоглядных рамак гуманітарнага цыклу, вызваленне ад ідэалагічнай інтэрпрэтацыі гісторыі чалавечай культуры, супрацьпастаўленне класавага падыходу агульначалавечаму ў адпаведнасці з сучасным узроўнем чалавечага ў адпаведнасці з сучасным узроўнем.

29 чэрвеня 2011 года рашэннем савета акадэміі музыкі на базе кафедры філасофіі была сфарміравана кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. З 1 студзеня 2018 г. у склад кафедры ўвайшлі кафедра моў і кафедра фізічнага выхавання. Фарміраванне ўласных кадраў штатных выкладчыкаў пачалося з 1960-х гадоў, калі кафедрай загадваў кандыдат філасофскіх навук дацэнт А. Санкоў. З 1974 па 1991 г. кафедру ўзначальвала доктар філасофскіх навук, прафесар А.Б. Ладыгіна. З 1991 па 2010 г. кафедрай загадваў кандыдат філасофскіх навук, дацэнт А.Ф. Рашчупкін. З 2010 па жнівень 2021 г. кафедрай загадваў кандыдат філасофскіх навук, дацэнт А.М. Ладуцька.

Шмат сіл і энергіі аддалі кафедры дацэнты – кандыдаты гістарычных навук М.П. Гурыновіч і Г.К. Зайцава, кандыдат эканамічных навук Н.М. Бальшакоў, кандыдат філасофскіх навук Э.І. Нядзведская, старшы выкладчык Р.Я. Мірончыкава, кандыдат філасофскіх навук Г.У. Драгавец, старшы выкладчык Н.І. Сцепанцова.

Публікацыі

Эстэтыка і культура: праблемы тэорыі і практыкі: зб. навук. арт.; рэд.-склад. А.Ф.Рашчупкін. – Мінск: БелДІПК, 2001.