- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Бароўская Наталля Анатольеўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры (1971 г.)
Выкладчык  дысцыплін: Фізічная культура


Нарадзілася 4 лістапада 1948 у г. Душанбэ Таджыкскай ССР.

1965 г. – майстар спорту СССР.

З’яўлялася членам студэнцкай зборнай каманды БССР па мастацкай гімнастыцы (1968 г.)

Чэмпіёнка БССР па мастацкай гімнастыцы (1969 г.)

Валодае міжнародным сертыфікатам па аэробіцы (1984 г.)

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 1995 г.

1995-2018 – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання;

2018–2022 – старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (спаборніцтвы, фестывалі, майстар-класы).

Член прафсаюзнага камітэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Н.А. Бароўская з’яўлялася стваральнікам і дырэктарам першай у рэспубліцы Школы прыгажосці “Александрына” пры спартыўным клубе Аляксандра Мядзведзя.

Узнагароды:

Публікацыі: